Язэп Гаўрылік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 красавіка 1893 |
||||||
Смерць |
8 снежня 1937 (44 гады) |
||||||
Веравызнанне | баптызм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | публіцыст | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Язэп Гаўрылік (Іосіф Емяльянавіч Гаўрылік) (6 красавіка 1893, в. Калодчына, Вілейскі павет — 8 снежня 1937, Ленінград) — дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 6 красавіка 1893 года ў в. Калодчына Вілейскага павета.
Скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. У 1922 годзе — адзін з заснавальнікаў Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, актыўны дзеяч Таварыства беларускай школы[1].
У 1928 годзе абраны паслом у сойм Другой Рэчы Паспалітай па спісе Рабоча-сялянскага адзінства[1].
Адзін са стварацеляў і старшыня рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне»[1]. Удзельнічаў у арганізацыі выдання твораў класікаў марксізму-ленінізму на беларускай мове, якое ажыццяўляла «Змаганне»[1].
У маі 1930 года без яго згоды залічаны ў КПЗБ. У 1931 годзе быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 годзе абменены на палітычных вязняў з СССР[1]. Жыў у Мінску. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) выканання Народнага камісарыяту асветы БССР.
Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года прыгавораны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў высылкі. Вязень ГУЛАГу ў Салавецкім лагеры (СЛОН) і будаўнічых лагерах Беламорска-Балтыйскага каналу. 25 лістапада 1937 года «тройкаю» НКУС па Ленінградскай вобласці прыгавораны да расстрэлу[2][3]. Паводле некаторых звестак прыняў смерць, як глыбока рэлігійны чалавек (бо яшчэ ў 1920-я перайшоў у баптызм[4]).
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Гаврилик Иосиф Емельянович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
- ↑ Возвращённые имена. Книги Памяти России. (руск.)
- ↑ Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)
- ↑ Беларускія палітыкі і пратэстанты. Ад «Гомона» да Грамады Архівавана 11 снежня 2007. Алег Латышонак
Спасылкі
- Слоўнік Маракова
- Дадатак да слоўніка Маракова(недаступная спасылка)
- Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. ISBN 966-7841-40-5 (Т. 1) ISBN 966-7841-68-5 (укр.)