Язь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leuciscus idus (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Cyprinus idbarus Linnaeus, 1758[1]
  • Cyprinus idus Linnaeus, 1758[1]
  • Cyprinus jeses Linnaeus, 1758[1]
  • Cyprinus microlepidotus Ekström, 1835[1]
  • Cyprinus orfus Linnaeus, 1758[1]
  • Cyprinus orphusLinnaeus, 1758[1]
  • Idus idus (Linnaeus, 1758)[1]
  • Idus melanotus Heckel, 1843[1]
  • Idus melanotus orientalis Sinitzyn, 1900[1]
  • Idus miniatus Heckel & Kner, 1858[1]
  • Idus miniatus Bonaparte, 1845[1]
  • Idus oxianus Kessler, 1877[1]
  • Leuciscus idus auratus Bade, 1901[1]
  • Leuciscus idus idus (Linnaeus, 1758)[1]
  • Leuciscus idus idus sibiricus Kirillov, 1958[1]
  • Leuciscus idus lapponicus Günther, 1868[1]
  • Leuciscus idus oxianus (Kessler, 1877)[1]
  • Leuciscus neglectus Selys-Longchamps, 1842[1]
  • Squalius oxianus Kessler, 1877[1]
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163576
NCBI  69811
EOL  207288

Язь (Leuciscus idus) — рыба сямейства карпавых, мае знешняе падабенства з плоткай. Народная назва вязь, дробнага — пад'язік.

Апісанне

У даўжыню язь дасягае 60—70 см, маса да 4—6 кг. Цела сціснутае з бакоў, луска дробная. Галава адносна кароткая, лоб шырокі, пукаты, рот ніжні. Анальны і спінны плаўнікі ўсечаныя.

Агульная афарбоўка цемнаватая, з залацістым адценнем. Спіна і верхняя частка бакоў цёмна-сінія, бруха серабрыстае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, зрэдку чырванаватыя, астатнія чырвоныя. Радужына зеленавата-жоўтая з цёмнай плямай.

Пашырэнне

Язь — прэснаводная рыба, аднак можа жыць і ў паўпрэснай вадзе марскіх заліваў. Пашыраны ў водах Сярэдняй Еўропы і Сібіры да Калымы, асобны падвід у басейне Аральскага мора. На Беларусі трапляецца ў рэках, праточных азёрах, вадасховішчах; пазбягае рэк з халоднай вадой і вярхоўяў з хуткім цячэннем. Трымаецца глыбокіх затокаў з ціхім цячэннем, каля мастоў, віроў і ям ніжэй перакатаў, каля берагоў з навіслым хмызняком, аддае перавагу месцам з гліністым, заглееным дном.

Асаблівасці біялогіі

Найбольш актыўны раніцай і на змярканні. Зімуе чародамі на глыбіні. Пасля нерасту жыве паасобку.

Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, ракападобнымі, дробнымі малюскамі, воднай расліннасцю.

Палавая спеласць на 4—5-м годзе. Нераст у красавіку—маі, чародны, на разводдзі, у пратоках і на захламленых перакатах. Плоднасць ад 40 да 150 тыс. ікрынак.

Промысел

Прамысловае значэнне невялікае. Аб'ект аматарскага рыбалоўства.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Сістэматыка і сінанімія (англ.). BioLib. Праверана 20 лютага 2012.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.