Вёска
Язвінкі
± | ||||||||||||||||||||
Я́звінкі[1] (трансліт.: Jazvinki, руск.: Язвинки) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У 1940—1980 гадах цэнтр Язвінскага сельсавета[2].
Славутасці
- Праабражэнская царква (1910) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000471
Вядомыя асобы
- Мікалай Рыгоравіч Харкевіч (1933—2020) — беларускі ўрач-нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1986).
- Аляксандр Уладзіміравіч Кіевіч (нар. 1964) — беларуская эканаміст, спецыяліст у галіне фінансаў, грашовага абарачэння і крэдыту, сусветнай эканомікі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Язвінкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.