Вёска
Язвіна
± |
Я́звіна[1] (трансліт.: Jazvina, руск.: Язвино) — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, чыгуначная станцыя на лініі Віцебск-Полацк. Уваходзіць у склад Светласельскага сельсавета. Да 2004 года з’яўлялася цэнтрам Язвінскага сельсавета[2]. За 10 кіламетраў на ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, 30 кіламетраў ад Віцебска, на аўтадарозе Віцебск—Полацк, каля Мурожніцкага возера.
Насельніцтва
- 489 жыхароў, 191 двароў (2003)
Інфраструктура
- Базавая школа
- Бібліятэка і дом культуры
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
- За 1 км ад вёскі знаходзіцца Марозаўскі валун
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.