Ядзерныя (атамныя) тэхналогіі — разнавіднасць тэхналогій, у аснове якіх ляжаць ядзерныя рэакцыі і іанізавальнае выпраменьванне. Найбольш вядомыя сферы ўжывання ядзерных тэхналогій — ядзерная зброя, ядзерная энергетыка, ядзерная медыцына, ядзерная інжынерыя.
Ядзерная энергетыка
Галіна энергетыкі, якая займаецца здабычай і выкарыстаннем ядзернай энергіі.
Чалавецтва асвоіла тры метады атрымання атамнай энергіі:
- На аснове спантаннага дзялення радыеактыўных штучных ізатопаў. Штучныя ізатопы адносна дарагія, таму радыеізатопныя крыніцы энергіі — гэта маламагутныя ўстаноўкі для аўтаномнага ўжывання ў адмысловых выпадках. Могуць выкарыстоўвацца як для абагравання апаратуры, так і электрагенерацыі (напрыклад у касмічных апаратах, ці аддаленых маяках);
- На аснове кіраванай ланцуговай рэакцыі дзялення цяжкіх ядраў. Цяпер гэта адзіная ядзерная тэхналогія, якая забяспечвае эканамічна апраўданую прамысловую генерацыю электраэнергіі на атамных электрастанцыях.
- На аснове рэакцыі сінтэзу лёгкіх ядраў. Нягледзячы на добра вядомую фізіку працэсу, пабудаваць эканамічна апраўданую электрастанцыю пакуль не здолелі.
Ядзерная медыцына
Раздзел медыцыны, звязаны з выкарыстаннем радыеізатопаў (звычайна гэта дыягностыка ці тэрапія).
Літаратура
- А. А. Акатов, Ю. С. Коряковский. Росатом: история и современность // Росатом. — 2015.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.