Ядзерная энергетыка — гэта адгалінаванне энергетыкі, якое займаецца здабываннем і выкарыстаннем ядзернай энергіі.
Звычайна для атрымання ядзернай энергіі выкарыстоўваюць ланцуговую ядзерную рэакцыю дзялення ядраў урану-235 ці плутонія. Ядра падзяляюцца пры пападанні ў іх нейтрона, пры гэтым атрымліваюцца новыя нейтроны і асклепкі дзялення. Нейтроны дзялення і асклепкі дзялення валодаюць вялікай кінетычнай энергіяй. У выніку сутыкненняў асклепкаў з іншымі атамамі гэтая кінетычная энергія хутка пераўтвараецца ў цеплыню.
Ядзерную энергію атрымліваюць з дапамогай ядзерных рэактараў. Як крыніца энергіі яна выкарыстоўваецца ў энергетыцы і на транспарце. У энергетыцы — звычайна для выпрацовання электраэнергіі на АЭС, радзей — цеплыні на атамных ЦЭЦ і станцыях цеплазабеспячэння. Існуюць розныя варыянты яе выкарыстання на транспарце, але рэальнае ўвасабленне яны атрымалі толькі на флоце (атамныя ледаколы, падводныя лодкі, іншыя караблі (пераважна вайсковога прызначэння).
У 2004 годзе атамныя электрастанцыі ўсяго свету выраблялі 6,5 % ад усёй спажываемай светам энергіі і 15,7 % — электраэнергіі. 57 % ўсёй вырабляемай на АЭС электраэнергіі даводзіцца на ЗША, Францыю і Японію. На пачатак жніўня 2007 у 31 краіне свету працавалі 439 атамных рэактараў[1].
Найбольш электрычнасці з дапамогай ядзернай энергетыкі вырабляюць ЗША (кожная пятая кілават-гадзіна ў гэтай краіне мае атамнае паходжнне). У Францыі ў 2006 годзе 80 % з агульнага балансу электраэнергіі прыпадала на атамныя электрастанцыі. Увогуле ж у Еўрапейскім Саюзе вырабляюць 30 % электрычнасці на АЭС (хаця ў некаторых краінах аб'яднанай Еўропы ядзернай энергетыкі ўвогуле няма).
Вакол ядзернай энергетыкі вядзецца шмат спрэчак наконт яе эканамічнай абгрунтаваннасці і экалагічнай бяспечнасці. Таксама ёсць перасцярогі наконт магчымасці выкарастаць ядзерныя матэр'ялы ў ваенных мэтах і тэррактах.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ядзерная энергетыка