Ядвабнаўскі раён
Краіна  Беларуская ССР
Статус Раён
Уваходзіць у Беластоцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Ядвабна
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 20 верасня 1944
Ядвабнаўскі раён на карце

Ядвабнаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1944 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — Ядвабнэ.

Гісторыя

Ядвабнаўскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР.

Раён быў скасаваны 20 верасня 1944 у сувязі з перадачай яго тэрыторыі (як і большай часткі Беластоцкай вобласці) у склад Польскай Народнай Рэспублікі.

Пасаду старшыні Ядвабнаўскага райвыканкама з лістапада 1939 года займаў Даніла Кірэевіч Сукачоў[1].

Зноскі

  1. Сукачо́ў Даніла Кірэевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2001. — С. 443. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.