Ягнобцы | |
Агульная колькасць | 13 500 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Таджыкістан |
Мова | ягнобская, таджыкская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | асеціны, таджыкі |
Ягнобцы (ягн.: яғнобӣ; тадж.: яғноб) — малалікі іранскі народ у Таджыкістане (сярэдняя частка даліна ракі Ягноб, яе прыток Куль, а таксама даліна ракі Варзоб). Адносяцца да інда-міжземнаморскай расы вялікай еўрапеоіднай расы. Гавораць на ягнобскай мове, распаўсюджана таксама таджыкская мова. Вернікі — мусульмане-суніты.
Асноўныя традыцыйныя заняткі — земляробства і скатаводства (буйны і дробны рагаты скот, як транспартная жывёла — асёл). Ва ўмовах натуральнай гаспадаркі былі развіты мужчынскія (ткацтва) і жаночыя (выраб ганчарнага посуду без ганчарнага кола) рамёствы.
Літаратура
- Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.536
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.