Ягелонскі глобус (лац.: Globus Jagellonicus) — адзін з найстарэйшых у свеце глобусаў і, магчыма, самы стары, на які нанесены абрысы Амерыкі.
Датуецца прыблізна 1510-м годам, закуплены быў для Кракаўскай абсерваторыі у канцы XVIII стагоддзя. Захоўваецца ў Ягелонскім універсітэце Кракава. Упершыню апісаны ў канцы XIX стагоддзя польскім навукоўцам Тадэвушам Эйстрэхерам. Да стварэння Ягелонскага глобуса берагі Амерыкі на свой глобус, мабыць, наносіў Вальдзэемюлер, аднак яго раннія вырабы не захаваліся.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.