Яванскае мора | |
---|---|
Плошча | 552 000 км² |
Аб'ём | 61 000 км³ |
Найбольшая глыбіня | 1272 м |
Сярэдняя глыбіня | 111 м |
Яванскае мора |
|
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Ява́нскае мора — міжвостраўнае мора Ціхага акіяна, размешчанае ў сярэдзіне Зондскага архіпелага паміж астравамі Барнэа, Сулавесі, Суматра і Ява.
Плошча мора 522 тыс. км². Найбольшая глыбіня 1272 м, сярэдняя 111 м. Пераважаюць глыбіні 30—80 м. Салёнасць 29,5—33,5 г/л.
Яванскае мора сфармавалася ў канцы апошняга ледавіковага перыяду. Зондскім пралівам мора злучаецца з Індыйскім акіянам.
Больш за 3 тысячы марскіх відаў. Рыбалоўства і здабыча жэмчугу. Галоўныя парты: Джакарта, Семаранг, Банджармасін.
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 226. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
- Яванское море (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Яванское море (руск.)
- Інфармацыя на сайце Geosfera.info Архівавана 19 мая 2015. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.