Горад
Ябланец-над-Нісаў Ратуша
Jablonec nad Nisou
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Я́бланец, Ябланец-над-Нісаў, Ябланец-над-Нісай (чэшск.: Jablonec nad Nisou, ням.: Gablonz an der Neiße) — горад у Чэхіі, на рацэ Ныса-Лужыцка; другі па велічыні ў Ліберэцкім краі. Адміністрацыйны цэнтр раёна Ябланец-над-Нісай.
Насельніцтва 44,8 тыс. жыхароў (2007).
Здаўна развіта шкляная прамысловасць (вытворчасць тэхнічнага шкла і біжутэрыі на заводзе «Ябланекс»). Машынабудаванне, лёгкая (баваўняная) і хімічная прамысловасць.
Ябланец упершыню згадваецца як вёска ў 1356. Вытворчасць біжутэрыі распачата тут у XVIII стагоддзі. Па ўказе аўстрыйскага імператара Франца II вёска Ябланец атрымала ў 1806 статус гарадскога паселішча; 28 сакавіка 1866 Ябланец стаў горадам. У XIX стагоддзі Ябланец квітнеў дзякуючы шкляной прамысловасці, але ўжо напачатку XX стагоддзя прыйшоў у заняпад; насельніцтва горада значна скарацілася; у 1930-х вытворчасць біжутэрыі была прыпынена.
28 кастрычніка 1918 года Чэхаславакія абвясціла пра сваю незалежнасць ад Аўстра-Венгрыі. У раніцу 11 снежня быў заняты чэшскімі войскамі з Млада-Баляслава. Нямецкі Фольксвер не аказаў супраціўлення. Па перапісу насельніцтва 1930 года 79,5 % жыхароў горада былі нямецкага паходжання ці гаварылі на нямецкім і 16,5 % чэшскага паходжання ці гаварылі на чэшскай мове. Па перапісу 2001 года суадносіны складаюць 1,5 % да 92,5 %.
У кастрычніку 1938 горад быў заняты войскамі гітлераўскай Германіі. Пасля Другой сусветнай вайны пачалося адраджэнне ябланецкай шкляной прамысловасці.
Горад з'яўляецца цэнтрам турызму і спорту (маюцца плавальны басейн, чатыры стадыёна (з іх адзін хакейны), 13 спартыўных залаў і 16 спартыўных пляцовак). Злучаны трамвайнай лініяй з суседнім горадам Ліберэц.
Ябланец вядомы сваімі архітэктурнымі збудаваннямі першай паловы XX стагоддзя, а таксама царквой Святога Духа ў стылі барока.
Насельніцтва
Год | 1869 | 1880 | 1890 | 1900 | 1910 | 1921 | 1930 |
Насельніцтва | 12 705 | 15 560 | 22 833 | 31 993 | 43 242 | 39 147 | 50 084 |
Год | 1950 | 1961 | 1970 | 1980 | 1991 | 2001 | 2010 |
Насельніцтва | 32 749 | 36 116 | 36 679 | 42 179 | 45 937 | 45 266 | 46 439 |
Гл. таксама
- LIAZ
Спасылкі
- Ябланец-над-Нісаў Архівавана 3 чэрвеня 2010. — Культурна-інфармацыйны цэнтр (руск.)
- Даведнік па горадзе Архівавана 22 кастрычніка 2004.
- Гісторыя горада Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ https://www.mestojablonec.cz/cs/magistrat/informace/zpravy/aktualni-zpravy/novym-primatorem-jablonce-nad-nisou-je-milos-vele.html — 2022. Праверана 3 лістапада 2023.