Яан Тынісан
Jaan Tõnisson
2-гі прэм’ер-міністр Эстоніі
18 лістапада 1919 — 28 ліпеня 1920
Папярэднік Ота Страндман
Пераемнік Ада Бірк
4-ы прэм'ер-міністр Эстоніі
30 ліпеня 1920 — 26 кастрычніка 1920
Папярэднік Ада Бірк
Пераемнік Антс Пійп
8-ы дзяржаўны старэйшына Эстоніі
9 снежня 1927 — 4 снежня 1928
Папярэднік Яан Теэмант
Пераемнік Аўгуст Рэй
15-ы дзяржаўны старэйшына Эстоніі
18 мая 1933 — 21 кастрычніка 1933
Папярэднік Канстанцін Пятс
Пераемнік Канстанцін Пятс

Нараджэнне 22 снежня 1868(1868-12-22)[1][2]
Смерць 1941[1][2][…]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, адвакат, журналіст
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Крыж Свабоды 3 класа 1 ступені
Крыж Свабоды 3 класа 1 ступені
Ордэн Белай зоркі 1 класа (Эстонія)
Ордэн Белай зоркі 1 класа (Эстонія)
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 класа
Кавалер ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яан Тынісан (эст.: Jaan Tõnisson; 22 снежня 1868, каля Цянасільма — 1941?) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, юрыст.

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Скончыў юрыдычны факультэт Тартускага ўніверсітэта (1892), падчас вучобы быў старшынём Таварыства эстонскіх студэнтаў. Ганаровы доктар права (1928, Тартускі ўніверсітэт).

У 1917 актыўна ўдзельнічаў у стварэнні аўтаноміі Эстоніі, член Часовага земскага савета, арыштаваны ў канцы 1917 бальшавікамі і высланы з Эстоніі. У 1917—1919 — лідар Эстонскай дэмакратычнай партыі, у 1919—1932 — Эстонскай народнай партыі, у 1932—1935 — Нацыянальнай цэнтрысцкай партыі.

У 1917—1918 — кіраўнік замежнай дэлегацыі ў Стакгольме, у 1918—1919 — міністр без партфеля і выконваючы абавязкі міністра замежных спраў у Часовым урадзе 1918—1919. З 18 лістапада 1919 па 26 кастрычніка 1920 г. — прэм’ер-міністр (яго ўрад заключыў Тартускі мірны дагавор з Савецкай Расіяй). Дэпутат Устаноўчага сходу і ўсіх скліканняў Рыйгікогу, старшыня другога (1923—1925) і пятага (1932—1933) скліканняў.

З 9 снежня 1927 па 4 снежня 1928 г. і з 18 мая па 21 кастрычніка 1933 года — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы), у 1931—1932 — міністр замежных спраў. У 1932—1940 — старшыня Эстонска-брытанскага таварыства, у 1933—1940 — Эстонска-шведскага таварыства. Пасля дзяржаўнага перавароту 12 сакавіка 1934 года быў адхілены ад актыўнай палітыкі, у 1935 — зрушаны з пасады рэдактара сваёй газеты, якая перайшла пад кантроль дзяржавы.

У 1935—1939 — прафесар кааперацыі Тартускага ўніверсітэта. Будучы паслядоўным прыхільнікам палітычнай дэмакратыі, выступаў супраць урада Канстанціна Пятса . У 1938—1940 — дэпутат Дзяржаўнага прадстаўнічага сходу і кіраўнік дэмакратычнай апазіцыі, ад якой у 1938 годзе балатаваўся на пасаду прэзідэнта краіны. Узнагароджаны Крыжам Свабоды III/1 (найвышэйшая ступень за грамадзянскія заслугі). Ганаровы грамадзянін Тарту (1939), Ордэнам Белай зоркі (1938). Ганаровы член Эстонскага літаратурнага таварыства, Эстонскага таварыства журналістаў.

У час летняга крызісу 1940 года ў адносінах паміж СССР і Эстоніяй спрабаваў пераканаць прэзідэнта Пятса арганізаваць хоць бы сімвалічны супраціў Чырвонай арміі. 13 снежня 1940 года быў арыштаваны органамі НКУС, утрымліваўся ў турме ў Таліне, абставіны смерці невядомыя.

Зноскі

  1. 1 2 Jaan Tonisson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Jaan Tõnisson // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.