Юха Кусці Паасіківі
Juho Kusti Paasikivi
Сцяг7-ы прэзідэнт Фінляндыі
11 сакавіка 1946 1 сакавіка 1956
Папярэднік Карл Густаў Эміль Манергейм
Пераемнік Урха Кеканен
Сцяг2-і прэм'ер-міністр Фінляндыі
27 мая 27 лістапада 1918
Папярэднік Пер Эвінд Свінхувуд
Пераемнік Лаўры Інгман
Сцяг28-ы прэм'ер-міністр Фінляндыі
17 лістапада 1944 9 сакавіка 1946
Папярэднік Урха Кастрэн
Пераемнік Маўна Пекала

Нараджэнне 27 студзеня 1870(1870-01-27)
Смерць 14 снежня 1956(1956-12-14) (86 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні Johan Gustaf Hellstén
Бацька Аўгюст Хельстэн
Маці Karoliina Vilhelmiina[d][2]
Жонка Alli Paasikivi[d] і Anna Paasikivi[d]
Дзеці Annikki Paasikivi[d]
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар абодвух правоў[d]
Дзейнасць палітык, дыпламат, адвакат, банкір
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Белай ружыВялікі крыж ордэна Льва Фінляндыі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер ордэна СланаВялікі крыж ордэна Сокала
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Палярнай зоркі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Палярнай зоркі
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юха Кусці Паасіківі (фінск.: Juho Kusti Paasikivi, пры нараджэнні Юхан Густаў Хельстэн, шведск.: Johan Gustaf Hellstén; 27 лістапада 1870, Тамперэ — 14 снежня 1956, Хельсінкі) — фінскі палітычны дзеяч, 7-ы прэзідэнт Фінляндыі.

У 1903—1913 і 1917—1918 гг. уваходзіў у кіруючыя органы старафінскай партыі, выступаючы супраць палітыкі русіфікацыі, але з'яўляўся праціўнікам радыкальных дзеянняў. У 1907—1913 — дэпутат фінляндскага сейма. У 1914—1934 — генеральны дырэктар банка «Кансаліс-Асакэ-Панка». У траўні-лістападзе 1918 г. — прэм'ер-міністр Фінляндыі. На гэтай пасадзе выступаў за ўвядзенне ў краіне манархічнай формы праўлення.

Кіраваў фінляндскай дэлегацыяй на савецка-фінляндскіх мірных перамовах, якая падпісала 14 кастрычніка 1920 Тартускі мірны дагавор паміж Фінляндыяй і Расіяй.

У 1934 годзе быў прызначаны паслом у Швецыі, дзе актыўна працаваў над арганізацыяй фінска-шведскага абарончага саюза. У 1939 годзе стаў кіраўніком фінскай дэлегацыі на савецка-фінскіх перамовах, а пасля пачатку баявых дзеянняў паміж дзвюма краінамі атрымаў пасаду міністра без партфеля. 13 сакавіка 1940 года ён падпісаў Маскоўскі мірны дагавор, які скончыў Зімнюю вайну (1939—1940).

Па заканчэнні Вайны-працягу (1941—1944) у лістападзе 1944 быў ізноў прызначаны прэм'ер-міністрам Фінляндыі, пасля чаго ўзяў курс на аднаўленне добрасуседскіх адносін з Савецкім Саюзам. Пад ціскам савецкага ўрада ён быў вымушаны ўвесці ў склад урада члена камуністычнай партыі, чаго раней у гісторыі краіны ніколі не здаралася. У красавіку 1945 сфармаваў другі ўрад, які абапіраўся на пагадненне трох буйных фракцый парламента: камуністаў, сацыял-дэмакратаў і Аграрнага саюза.

11 сакавіка 1946 г. змяніў Карла Манэргейма на пасадзе прэзідэнта Фінляндыі. На гэтай пасадзе асноўную ўвагу надаваў знешняй палітыцы ў цэлым і нармалізацыі адносін з СССР у прыватнасці. Яго палітыка атрымала назву «Лінія Паасіківі».

Зноскі

  1. Паасикиви Юхо Кусти // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  3. Vuoden 1907 eduskuntavaaleissa valitut kansanedustajatSuomen oikeusministeriö. Праверана 29 мая 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.