Юр'ева горка
Асноўная інфармацыя
Тыплесапарк 
Размяшчэнне
55°11′25″ пн. ш. 30°09′57″ у. д.
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
Юр’ева горка (Віцебск)
Юр'ева горка
Юр'ева горка
Юр’ева горка (Віцебская вобласць)
Юр'ева горка
Юр'ева горка
Map

Юр'ева горка — лесапарк у паўночна-заходняй частцы горада Віцебска.

Плошча 22 гектары. Абсалютная вышыня выгаецца ў дыяпазоне 175 метраў над узроўнем мора. Адносная вышыня - 15-20 м. Лясісты ўзгорак з вузкім і доўгім адгор'ем (Залатая горка), які працягнуўся ўздоўж вуліцы Карла Маркса. Растуць сасна, бяроза пушыстая, клён вастралісты, клён чырвоны, топаль канадскі, бэз. З канца 1890-х гг. месца адпачынку працоўных ільнапрадзільнай фабрыкі «Дзвіны». На Юр'евай горцы бярэ пачатак Янавіцкі ручай, які ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.

Назва

У сярэдзіне XIX стагоддзя града мела шэраг назваў асобных сваіх частак. У раёне Маркаўскай слабады, напрыклад, існавалі найменні — гара пад Іванам, Траецкая гара, Залатая горка. Яшчэ неўсталяванай была сённяшняя назва разглядаемага аб’екта, мясцовыя жыхары называлі яе і Сасоннікам, і Елагамі, і Юр’еўкай.

Вуліцы

Захаваліся гістарычныя тапонімы: Падгорная, Пасочная, Інжынерная вуліцы, Пясочны завулак. Большая частка была перайменавана ў савецкі час[1].

Гістарычныя назвы
Сучасная назваГістарычная назва
1-я вуліца БебеляНова-Манастырскі завулак
1-я вуліца ВойкаваЛаманы завулак
1-я Прыгарадная вуліцаПрыказная вуліца
2-я вуліца ВойкаваПапярэчна-Елагская вуліца
2-я Гарадоцкая вуліцаВарварынскі завулак
2-я Полацкая вуліцаСадовая вуліца
2-я Прыгарадная вуліцаСлабадская вуліца
3-я вуліца БебеляПаркавая вуліца
3-я вуліца Войкававуліца Сінякова
4-я вуліца ВойкаваЕмельянаўскі завулак
4-я Полацкая вуліцаГеоргіеўская вуліца
5-я вуліца Свярдлова4-ы Елагскі завулак
6-я вуліца Бебеля2-я лінія
6-я вуліца Свярдлова6-ы Елагскі завулак
6-я Гарадоцкая вуліцаСярэбраная вуліца
6-я Полацкая вуліцаПалявая вуліца
7-я вуліца Бебеля3-я лінія
7-я вуліца Свярдлова6-ы Елагскі завулак
8-я вуліца СвярдловаСямёнаўская вуліца
8-я Полацкая вуліцаЛугавы завулак
9-я вуліца СвярдловаКазарынаўскі завулак
9-я Полацкая вуліцаНагорная вуліца
10-я вуліца СвярдловаЖураўлёў завулак
11-я вуліца СвярдловаЮр’еўская вуліца
13-я Гарадоцкая вуліцаМежавая вуліца
14-я Гарадоцкая вуліцаЛагерная вуліца
вуліца АрджанікідзэКацярынінская вуліца
вуліца Бумагіна2-гі Елагскі завулак
вуліца Еўдакіі Лось1-я лінія
вуліца Карла МарксаНова-Манастырская вуліца
вуліца КнязеваЗалатая вуліца
вуліца Лявонава3-ы Елагскі завулак
вуліца НякрасаваВялікая Елагская вуліца
вуліца ЦітоваПолацкая вуліца

Апісанне

Ля падножжа грады раёна былых Елагаў сёння размешчаны стадыён «Лакаматыў» і парк чыгуначнікаў (былы сад Елагі ў савецкі час насіў, акрамя адзначанага, найменні — «Сад камуны» і «Парк імя Л. Кагановіча»).

Сёння разглядаемая града, пачынаючы ад Дзвіны да мяжы Старасямёнаўскіх могілак, забудавана ў асноўным прыватным жыллём, якое асобнымі ўчасткамі існуе і на паўднёвых схілах Юр'евай Горкі, а таксама ў раёне Загаранскіх вуліц і па суседству з Залатой Гарой. 3 паўднёвага боку да сярэдняй часткі гары яшчэ даваеннай парой шчыльна прытуліўся навукова-даследчы ветэрынарны інстытут (зараз — завод ветэрынарных прэпаратаў). На крутых схілах вышэй завода захавалася былая лекавая крыніца. Вышэй пустуе невялікая пляцоўка пад векавымі соснамі, дзе паўстагоддзя таму ўзвышалася Юрава цэркаўка. Правей, па суседству з Старасямёнаўскімі могілкамі, значную плошчу Юр'евай Горкі займае «раслінны гадавальнік» трэста зялёнай гаспадаркі горада.

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.