Юры Яаксан (эст.: Juri Jaakson; 16 студзеня 1870, воласць Ууэ-Выйду — 20 красавіка 1942, Сосьва, Свярдлоўская вобласць) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
Адукацыя
Скончыў прыватную гімназію Трэфнера, юрыдычны факультэт Юр'еўскага (Тартускага) універсітэта (1896).
Адвакат
У 1897—1901 — памагаты прысяжнага паверанага ў Вільяндзі, у 1901—1902 — у Рызе. У 1902—1914 — прысяжны павераны ў Рызе. У 1898—1901 быў старшынём сялянскага таварыства ў Вільяндзі. З'яўляўся старшынём эстонскага грамадства «Іманта» ў Рызе, узначальваў эстонскае грамадства адукацыі і дапамогі ў Рызе. У 1904—1920 — член і старшыня апякунскага савета эстонскай гімназіі імператара Аляксандра (заснаванай па ініцыятыве эстонскай грамадскасці). У 1915—1919 — чалец рады Tallinna Linnapank (Талінскага гарадскога банка). У 1915—1919 — старшыня цэнтральнага таварыства сялян Паўночнай Эстоніі, старшыня савета Талінскага эканамічнага звязу.
Дзяржаўны дзеяч
У 1917, пасля Лютаўскай рэвалюцыі, быў прызначаны памагатым камісара Эстляндскай губерні. У 1917—1918 — член і памагаты старшыні Эстонскага земскага савета. У 1918 — генеральны ўпаўнаважаны Часовага ўрада Эстоніі па адносінах з германскімі акупацыйнымі ўладамі. У 1918—1920 — міністр юстыцыі. З 16 снежня 1924 па 15 снежня 1925 — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1926—1940 — прэзідэнт Банка Эстоніі. У 1929—1936 прадстаўляў Эстонію ў фінансавым камітэце Лігі Нацый у Жэневе. У 1935—1938 — член Нацыянальнага эканамічнага савета.
Чалец Устаноўчага сходу і Рыйгікогу (парламента) першага — чацвёртага і шостага скліканняў. Узнагароджаны Крыжам Волі трэцяга разраду першай ступені — за грамадзянскія заслугі.
Гібель
Быў арыштаваны органамі НКУС і расстраляны ў лагеры.
Бібліяграфія
- Эстонский биографический словарь. Таллин, 2002.
Зноскі
Спасылкі
- Біяграфія Архівавана 28 верасня 2007.
- Біяграфія Архівавана 27 верасня 2007.