Юры Улуатс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jüri Uluots | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Канстанцін Пятс | ||||||
Папярэднік | Каарэл Ээнпалу | ||||||
Пераемнік | Іаханес Варэс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Ота Пук | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 студзеня 1890[1][2] |
||||||
Смерць |
9 студзеня 1945[3] (54 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, журналіст | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юры Улуатс (эст.: Jüri Uluots; 13 студзеня 1890 — 9 студзеня 1945) — эстонскі палітык, апошні прэм’ер-міністр незалежнай Эстоніі да яе далучэння да СССР, пасля чаго — в.а. Прэзідэнта Эстоніі ў выгнанні. Быў таксама вядомы як адвакат.
Вывучаў права ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце (1910—1918). Пасля гэтага выкладаў рымскае права і эстонскае права ў Тартускім універсітэце да 1944 года. Быў таксама рэдактарам газет «Кая» (эст. «Kaja») 1919—1920 і «Постымеес» (1937—1938).
Быў дэпутатам Рыйгікогу ў 1920—1926 і ў 1929—1932. Займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны з 1938 па чэрвень 1940 года. Пасля фарміравання марыянеткавага прасавецкага ўрада Эстоніі на чале з Варэсам, які падпарадкоўваўся Маскве і не прызнанаваўся ніводнай дзяржавай акрамя СССР і нацысцкай Германіяй, і пасля арышту прэзідэнта Канстанціна Пятса, стаў па канстытуцыі выконваючым абавязкі прэзідэнта Эстоніі.
Пасля акупацыі Эстоніі нацысцкай Германіяй у 1941 годзе ў ходзе Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з акупацыйнай адміністрацыяй Х. Мяэ. У 1944 годзе ў якасці кіраўніка прыняў удзел у дзейнасці Эстонскага Нацыянальнага камітэта, створанага пры згодзе акупацыйных уладаў. У пачатку 1944 публічна заклікаў эстонцаў уступаць у эстонскія падраздзяленні Германскай арміі (20-я дывізія СС) для абароны Эстоніі ад Чырвонай Арміі.
Разам з некаторымі міністрамі Юры Улуатс збег у Стакгольм, дзе ўрад у выгнанні працягваў дзейнічаць да афіцыйнай перадачы паўнамоцтваў прэзідэнту незалежнай Эстоніі Ленарта Меры ў 1992 годзе. Пасля прыбыцця ў Швецыю Улуатс памёр ад хваробы.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Jüri Uluots // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Jüri Uluots // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.