![]() Юрыца Булят | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 верасня 1986[1] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Юрыца Булят (харв.: Jurica Buljat, нар. 19 верасня 1986, Задар, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца клуба «Новаля» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі.
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў родным горадзе Задар у клубе «Земунік», пазней перайшоў у «Задар», у складзе якога ў 2004 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце Харватыі. У 2005 годзе перайшоў у «Хайдук» са Спліта, з якім чатыры разы браў срэбраныя медалі чэмпіянату, а ў 2010 годзе выйграў Кубак Харватыі.
У 2011 годзе перайшоў у ізраільскі клуб «Макабі» з Хайфы за 1 млн еўра. Па заканчэнні сезона 2011/12 пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента і пазней вярнуўся ў «Задар». Сезон 2013/14 правёў у Другой Бундэслізе ў клубе «Энергі» з Котбуса, пасля чаго зноў далучыўся да «Задара».
Вясной 2015 года перайшоў у харкаўскі «Металіст», але не здолеў замацавацца ў складзе і па заканчэнні сезона 2014/15 пакінуў клуб. У 2016 годзе гуляў за ўзбекскі «Бунёдкар», з якім заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату. У лютым 2017 года перайшоў у іншы клуб з Ташкента — «Пахтакор», аднак улетку пасля набыцця клубам новых ігракоў быў выстаўлены на трансфер.
У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з чэмпіёнам Беларусі — барысаўскім БАТЭ[2]. Спачатку выступаў у асноўным складзе каманды на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, а са жніўня не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2017 года вярнуўся ў стартавы склад. У лютым 2018 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з БАТЭ[3].
У сакавіку 2018 года перайшоў у балгарскі клуб «Лакаматыў» з Плоўдзіва[4]. Пакінуў балгарскую каманду па заканчэнні сезона 2017/18.
У лютым 2019 года, правёўшы паўгады без клуба, вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад «Інтэра» з Запрэшыча, дзе гуляў да канца сезона 2018/19. У студзені 2020 года далучыўся да саудаўскага клуба «Хатайн», а ў лютым 2021 года стаў іграком «Задара» ў трэцяй лізе Харватыі. У жніўні 2022 года перабраўся ў «Новалю» з рэгіянальнай лігі.
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юніёрскія і моладзевыя зборныя Харватыі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Харватыі 26 мая 2010 года ў матчы супраць Эстоніі. Быў уключаны ў заяўку Харватыі на чэмпіянат Еўропы 2012 у Польшчы і Украіне, але так і не з’явіўся на полі.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Харватыі (4): 2006/07, 2008/09, 2009/10, 2010/11
Уладальнік Кубка Харватыі: 2010
Срэбраны прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2016
Чэмпіён Беларусі: 2017
Зноскі
- ↑ worldfootball.net Праверана 10 чэрвеня 2019.
- ↑ Хорватский защитник Булят подписал контракт с БАТЭ
- ↑ БАТЭ расторг контракт с Юрицей Булятом
- ↑ Бывший защитник БАТЭ Булят перешел в «Локомотив» из Пловдива
Спасылкі
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)