Юрый Казлоў | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Юрый Сяргеевіч Казлоў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 мая 1991[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Маладзечна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Юрый Казлоў (нар. 21 мая 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».
Клубная кар’ера
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе і за дубль. У 2011 годзе адгуляў палову сезона ў арэндзе за слонімскі «Камунальнік», пасля чаго прыняў рашэнне завяршыць прафесійную кар’еру. Працаваў у Мінску ў розных сферах[3].
Разам з асноўнай працай гуляў у мінскай аматарскай лізе АЛФ, а ў 2014 годзе далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, стаў адным з лідараў каманды. У сезоне 2017 дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[4]. Пасля сыходу з клуба Аляксандра Козела стаў таксама капітанам каманды.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў капітанам і адным з асноўных ігракоў магілёўскай каманды, яго гол у браму «Тарпеда-БелАЗ» быў прызнаны найлепшым у чэмпіянаце Беларусі 2019, аднак гэта не здолела выратаваць «Дняпро» ад вылету з Вышэйшай лігі.
У студзені 2020 года перайшоў у «Слуцк»[5], дзе трывала гуляў у стартавым складзе. Пакінуў слуцкі клуб у снежні 2020 года[6].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з гродзенскім клубам[8] і ў хуткім часе далучыўся да «Мінска»[9], дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10].
У лютым 2022 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[11]. Стаў капітанам і адным з лідараў каманды і дапамог ёй па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў лігі. Пакінуў «Нафтан» у лютым 2023 года[12] і неўзабаве стаў іграком «Маладзечна»[13]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[14].
Дасягненні
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2022
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
- Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2017 (16 галоў), 2022 (13 галоў)
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | Д3 | Мінск-2 | 9 | 0 | |
2009 | дубль | Мінск | 24 | 0 | |
2010 | дубль | Мінск | 29 | 2 | |
2011 (1) | Д3 | Камунальнік | 15 | 1 | |
2014 | Д3 | Прамень | 26 | 6 | |
2015 | Д3 | Прамень | 23 | 8 | |
2016 | Д2 | Прамень | 20 | 5 | |
2017 | Д2 | Прамень | 27 | 16 | |
2018 | Д1 | Прамень | 25 | 3 | |
2019 | Д1 | Дняпро | 19 | 2 | |
2020 | Д1 | Слуцк | 21 | 3 | |
2021 (1) | Д1 | Нёман | 14 | 0 | |
2021 (2) | Д1 | Мінск | 13 | 0 | |
2022 | Д2 | Нафтан | 23 | 13 | |
2023 | Д2 | Маладзечна | 28 | 2 | |
Грамадзянская пазіцыя
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].
Крыніцы
- ↑ http://fcnaftan.com/node/6150
- 1 2 https://www.fcneman.by/komanda/main/734.html
- ↑ Юрий Козлов. От грузчика до лучшего бомбардира первой лиги (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ «Луч» продлил контракт с Юрием Козловым (руск.). football.by (17 студзеня 2018). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Юрий Козлов стал игроком "Слуцка" (руск.). football.by (22 студзеня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" расторг контракт с десятью футболистами (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Неман" подписал контракт с Юрием Козловым (руск.). football.by (29 студзеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Неман" расстался с Юрием Козловым (руск.). football.by (13 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Минск" подписал Юрия Козлова (руск.). football.by (23 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды "Нафтана" (руск.). football.by (25 лютага 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ ФК «Нафтан» подписал контракты с футболистами (руск.). Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана» (3 лютага 2023). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Козлов и Плясунов пополнили ряды "Молодечно-2018" (руск.). football.by (16 лютага 2023). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Девять игроков продлили контракты с «Молодечно-2018» (руск.). bel.football (25 студзеня 2024). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 15 лютага 2024.