Юрый Сямёнавіч Харын
Дата нараджэння 17 верасня 1949(1949-09-17) (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка, інфарматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік НАНБ
Альма-матар
Вядомыя вучні Я.Я. Жук, У.І. Малюгін, С.В. Агіевіч, М.С. Абрамовіч, В.А. Галінскі
Вядомы як спецыяліст у галіне тэорыі імавернасцей, матэматычнай статыстыкі і абароны інфармацыі
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Юрый Сямёнавіч Харын (нар. 17 верасня 1949, с. Зыранскае, Зыранскі раён, Томская вобласць) — беларускі матэматык.

Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1990), член-карэспандэнт (2004), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[1]. Старшыня экспертнага савета ВАК па матэматыцы і інфарматыцы, арганізатар і намеснік галоўнага рэдактара перыядычнага навуковага зборніка «Праблемы абароны інфармацыі», рэдактар 19 зборнікаў навуковых артыкулаў.

Біяграфія

У 1976 па запрашэнні прыехаў працаваць на створаную кафедру тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі ФПМ. У 1988 арганізаваў на ФПМ кафедру матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных, якую ўзначальвае па цяперашні час. У 2000 стаў адным з арганізатараў Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі і стаў яго дырэктарам. У 2008 цэнтр быў ператвораны ў Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковы ўклад

Харын Ю. С. займаецца распрацоўкай матэматычных мадэляў, метадаў, алгарытмаў і праграмных сродкаў рабастнага (ўстойлівага) распазнавання і аналізу стахастычных дадзеных пры стварэнні камп’ютарных сістэм крыптаграфічнай абароны інфармацыі і інфармацыйных тэхналогій.

На аснове распрацаванай Ю. С. Харыным тэорыі рабастнага статыстычнага распазнавання вобразаў і аналізу дадзеных пабудаваныя новыя мінімаксна ўстойлівыя (да скажэнняў гіпатэтычнай мадэлі) алгарытмы распазнавання вобразаў, ідэнтыфікацыі і прагназавання, якія гарантуюць найменшае ўхіленне рызыкі на зададзеных сямействах скажэнняў, рэалізаваныя ў пакетах прыкладных праграм і дазволілі вырашыць важнейшыя прыкладныя задачы ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у прамысловасці, медыцыне, эканоміцы. Распрацаваныя метады і алгарытмы распазнавання і статыстычнага аналізу дыскрэтных часовых шэрагаў, якія кіруюцца ўтоенымі выпадковымі паслядоўнасцямі, выкарыстанныя падчас стварэння і ацэньвання надзейнасці крыптаграфічных сістэм абароны інфармацыі.

Аўтар звыш 490 навуковых работ, у тым ліку 5 манаграфій і 13 вучэбных дапаможнікаў.

Падрыхтаваў 26 кандыдатаў навук і аднаго доктара навук.

Узнагароды

Навуковыя працы

  • Криптология: учебник / Ю. С. Харин [и др.]. — Минск: БГУ, 2013. −511 с. — (Классическое университетское издание).
  • Kharin Yu. Robustness in Statistical Forecasting. — Heidelberg/New York/ Dordrecht/ London: Springer, 2013. 356P. (ISBN 978-3-319-00839-4; DOI 10.1007/978-3-319-00840-0)
  • Словарь основных терминов по криптологии / сост.: Ю. С. Харин [и др.]. — Минск:, БГУ,2013. — 66 с.
  • Харин Ю. С. Теория вероятностей, математическая и прикладная статистика: учебник / Ю. С. Харин, Н. М. Зуев, Е. Е. Жук. — Минск: БГУ, 2011. — 463 с. — (Классическое университетское издание).
  • Харин Ю. С. Оптимальность и робастность в статистическом прогнозировании. — Мн.:2008.-263с.
  • Харин Ю. С., Малюгин В. И., Харин А. Ю. Эконометрическое моделирование. — Мн.: БГУ, 2003.- 313 с.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.