Юрый Сямёнавіч Бушлякоў
Дата нараджэння 29 мая 1973(1973-05-29) ці 1973[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 2013(2013-06-04) ці 2013[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык, журналіст, мовазнавец, беларусазнавец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства[2], беларусазнаўства[2], radio journalism[d][2] і перакладніцтва[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Юрый (Юрась) Сямёнавіч Бушлякоў (29 мая 1973, Мінск — 4 чэрвеня 2013[3], Мінск) — беларускі мовазнавец, журналіст і перакладчык.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў філалагічны факультэт БДУ з чырвоным дыпломам, аспірантуру. Працаваў выкладчыкам на кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Мінску, Карлавым універсітэце ў Празе. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі «ФІТ» (1994—1995), на Радыё 101,2 (1995—1996), у штотыднёвіку «Наша Ніва» (1997), карэспандэнтам беларускай і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам на Беларускім Радыё Рацыя (1999—2002), з 1996 года (праграма «Новае пакаленне выбірае») з перапынкамі супрацоўнічаў з «Радыё Свабода», у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу «Жывая мова» — нататкі з культуры беларускага маўлення. Меў сына.

Пахаваны на мінскіх Паўночных могілках.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Абараніў кандыдацкую дысертацыю (2003) на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Кірункі навуковых інтарэсаў — феномен моўнага пурызму, пытанні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі і культуры.

Адзін з сааўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс» (2005, разам з В. Вячоркам, З. Санько і З. Саўкам)[4]. Таксама займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ч. Мілаша, Э. А. По, В. Гамбровіча, З. Герберта, Я. Сейферта.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Ня стала Юрася Бушлякова — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 04 чэрвеня 2013.
  4. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. — 160 с.

Літаратура

  • Арлоў У. Імёны Свабоды. — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — 668 с.: іл. ISBN 978-0-929849-71-3

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.