Юрый Канстанцінавіч Фамічоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 2015 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | вірусалогія, імуналогія і біятэхналогія |
Месца працы | Беларускі НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1967) |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
|
Юрый Канстанцінавіч Фамічо́ў[1] (руск.: Юрий Константинович Фомичёв; 30 кастрычніка 1929 — 2 сакавіка 2015) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР[2].
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Чыстапаль Татарскай АССР (Рэспубліка Татарстан, Расія). У 1948 годзе скончыў сярэднюю школу ў Мінску і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут на лячэбны факультэт. Інстытут скончыў у 1954 годзе, вучыўся ў аспірантуры і ў 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. У пачатку 1960-х гг. павышаў кваліфікацыю ў Маскве і Англіі[2]. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1967 года Ю. К. Фамічоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, загадваў Праблемнай навукова-даследчай лабараторыяй эксперыментальнай біялогіі. Адначасова ў 1969—1988 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай мікрабіялогіі біялагічнага факультэта. У 1970 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Вялікабрытаніі, дзе на працягу 6 месяцаў працаваў у Эдынбургскім універсітэце[2]. У 1971—1973 гг. займаў пасаду дэкана біялагічнага факультэта БДУ. З 1988 года займаў пасаду загадчыка кафедрай генетыкі, у 1993—2011 гг. — прафесара кафедры мікрабіялогіі[2].
Памёр Ю. К. Фамічоў 2 сакавіка 2105 г. Пахаваны на Паўночных могілках ў Мінску[2].
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 40 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, 10 лекцыйных курсаў у галіне агульнай мікрабіялогіі, генетыкі бактэрый, малекулярнай біялогіі, генетычнай інжынерыі[2].
Пад кіраўніцтвам Ю. К. Фамічова абаронены 4 доктарскія і каля 40 кандыдацкіх дысертацый[2].
Узнагароды і званні
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»;
- Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР;
- Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- Заслужаны Сорасаўскі прафесар[2].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Сайт біялагічнага факультэта (руск.) // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Літаратура
- Фамічоў Юрый Канстанцінавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 185.