Юрый Генадзьевіч Назаранка
Нараджэнне 17 красавіка 1976(1976-04-17) (47 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
медаль «За адзнаку ў воінскай службе» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Юрый Генадзьевіч Назаранка (нар. 17 красавіка 1976, Слонім, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларускі ваенны дзеяч. Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр з 2020 года. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 красавіка 1976 года ў Слоніме Гродзенскай вобласці. Бацька — афіцэр, служыў у ваенна-паветраных сілах. Сям’я пераязджала разам з бацькам па розным кропкам былога Савецкага Саюза, а пасля распаду СССР вярнулася ў Беларусь.

У 1997 годзе скончыў факультэт унутраных войск Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Па яго заканчэнні быў размеркаваны ў 1-ю роту 3-й асобнай Чырвонасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння (воінская часць 3214), камандаваў ротай разведкі спецыяльнага прызначэння, быў начальнікам штаба 1-га батальёна, камандзірам 3-га батальёна спецыяльнага прызначэння гэтай воінскай часці. У 1998 годзе прайшоў кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага бярэта[1].

З 2007 па 2009 год навучаўся на камандна-штабным факультэце Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2009 года стаў першым намеснікам камандзіра часці — начальнікам штаба воінскай часці 5526 у Брэсце.

З сакавіка 2010 года па кастрычнік 2014 года служыў у розных падраздзяленнях Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2014 года прызначаны камандзірам Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання воінскай часці 3214, у лютым 2016 года — камандзірам спецыяльнага атраду хуткага рэагавання 3-й асобнай Чырвонасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння: 16 сакавіка 2016 года міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч пераўтварыў Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (САХР) у воінскую часць 3032 у складзе 3-й асобнай Чырвонасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Рашэнне зацвердзілі на прапанову камандзіра САХРа Назаранкі, бо ў атрада з’явіліся ўласныя службы[2].

З сакавіка 2018 года кіраваў штабам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[3]. 15 кастрычніка 2019 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — камандуючым унутранымі войскамі[4]. 18 чэрвеня 2020 года Назаранку прысвоена воінскае званне генерал-маёра. 19 лістапада 2020 года прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі[5].

Назаранка кіраваў унутранымі войскамі, якімі ажыццяўлялася беспрэцэдэнтна жорсткае здушэнне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[6].

Узнагароды

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

31 жніўня 2020 года ўключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[7][8]. 29 верасня 2020 года Назаранка быў дададзены ў санкцыйнцыя спісы Вялікабрытаніі[9] і Канады[10].

2 кастрычніка 2020 года Назаранку ўнеслі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША і Чорны спіс Еўрасаюза[11][12]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый ЗША было адзначана, што Назаранка нясе адказнасць за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі: кіраўнік унутраных войск МУС, ён знаходзіўся на перадавой, здушаў права на мірны пратэст, а таксама публічна падзякаваў вайскоўцам, якія ўдзельнічалі ў разгоне пратэстаў і журналістаў у Мінску[11]. Савет Еўрапейскага саюза пры ўвядзенні санкцый адзначыў, што Назаранка як намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі адказны за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіць МУС, у прыватнасці ўнутраныя войскі пад яго камандаваннем, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў, застаўшыся актыўным пры рэжыме Лукашэнкі ў якасці першага намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі[13].

13 кастрычніка 2020 года да кастрычніцкага пакету санкцый ЕС далучылася Швейцарыя[14][15], 20 лістапада — Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштейн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[16].

Зноскі

  1. Интервью с командиром специального отряда быстрого реагирования внутренних войск полковником Юрием Назаренко
  2. Асобную воінскую часць стварылі на базе спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў . БелТА (16 сакавіка 2016). Праверана 15 жніўня 2021.
  3. Лукашенко назначил командующего внутренними войсками
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 15 октября 2019 года № 379 «О Ю. Г. Назаренко» Архівавана 16 кастрычніка 2021.
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 18 июня 2020 года № 219 «О присвоении воинского звания» Архівавана 16 кастрычніка 2021.
  6. В Беларуси проходят новые акции протеста
  7. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  8. Лукашенко, ЦИК, силовики. Страны Балтии ввели санкции в отношении белорусских чиновников(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2020. Праверана 16 кастрычніка 2021.
  9. Политическая хроника дня: Тихановская поговорила с Макроном, белорусский МИД ответил, а позже Великобритания и Канада ввели санкции(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2021. Праверана 16 кастрычніка 2021.
  10. Backgrounder: Belarus sanctions.
  11. 1 2 Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy. Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2020.
  12. 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс.
  13. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus.
  14. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  15. SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  16. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.