Юрый Віктаравіч Тарыч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1967[2] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя |
|
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, рэжысёр |
Узнагароды |
|
IMDb | ID 0850432 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Віктаравіч Тарыч, сапраўднае імя Юрый Віктаравіч Аляксееў (12 (24) студзеня 1885 — 21 лютага 1967) — беларускі і расійскі савецкі дзеяч тэатру і кіно, заснавальнік беларускай мастацкай кінематаграфіі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Плоцку. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1903—1905) [3]. У снежні 1905 г. арыштаваны як член Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП і высланы ў вёску Тара Табольскай губерні. Акцёрскае імя, а пасля і псеўданім, атрымаў ад назвы месца высылкі.
З 1907 года быў акцёрам у Табольску, затым у Чыце, Ліпецку, Тамбове, Вільні. Пад час Першай Сусветнай служыў у дзеючай арміі, дзе атрымаў званне паручніка.
З 1917 у Маскве, акцёр і рэжысёр шэрагу вядучых тэатраў (працаваў у тым ліку з У. Меерхольдам). У 1920—1924 гг. — адзін з кіраўнікоў Курсанцкага тэатра Крамля.
З кінематографам упершыню сутыкнуўся ў 1914 годзе, калі напісаў сцэнарый фільма «Трагедыя сям’і Набатавых» для кінафірмы Г. Лібкена з Яраслаўя. З 1923 года пераходзіць працаваць у кіно спачатку сцэнарыстам, пасля і рэжысёрам.
У 1926 г. зняў (сумесна з Яўгенам Івановым-Барковым) першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» па аповесці Міхася Чарота «Свінапас». Здымкі ў большасці праходзілі на тэрыторыі БССР, у тым ліку ў Мінску, але тэхнічна фільм дарабляўся ў Ленінградзе. У якасці акцёраў былі прыцягнуты У. Корш-Саблін, А. Чарвякоў, В. Кнорын і інш. Дзень прэм'еры «Лясной былі» (26 снежня 1926 г.) у мінскім кінатэатры «Культура» лічыцца пачаткам беларускага кіно.
У 1928—1939 гг. працаваў на студыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. У 1930 г. стварыў першую беларускую гукавую кінапраграму «Пераварот». У 1942 г. разам з У. Корш-Сабліным паставіў на Цэнтральнай аб'яднанай кінастудыі кінанавелу «На кліч маці» да зборніка «Беларускія навелы».
У 1943—1945 гг. — дырэктар і мастацкі кіраўнік «Манголкіно» (Манголія).
З 1945 г. працаваў пераважна на розных маскоўскіх кінастудыях, але таксама ўзначальваў студыю маладых беларускіх кінематаграфістаў «Апавяданні пра юнацтва» (1961—1967), супрацоўнічаў з Беларусьфільмам.
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Памёр і пахаваны ў Маскве.
Ушанаванне
28 мая ў Полацку перад кінатэатрам «Радзіма» быў пастаўлены помнік Юрыю Тарычу.[4]
Фільмаграфія
- 1924 Банда бацькі Кныша — сцэнарыст (сумесна з Н. Айзіковічам)
- 1924 Ворагі — сцэнарыст (сумесна з Н. Айзіковічам)
- 1925 Ваўкі — сцэнарыст
- 1925 Марока — сцэнарыст і рэжысёр
- 1925 Першыя агні — сцэнарыст і рэжысёр
- 1926 Крылы халопа — сцэнарыст (сумесна з В. Шклоўскім і К. Шыльдкрэтам) і рэжысёр
- 1926 Булат-Батыр — сцэнарыст (сумесна з Н. Зархі)
- 1926 Лясная быль — сцэнарыст (сумесна з Я. Івановым-Барковым) і рэжысёр
- 1928 Свае і чужыя — сцэнарыст (сумесна з Х. Херсонскім і А. Дуброўскім) і рэжысёр
- 1928 Хабу — сцэнарыст (сумесна з В. Віскоўскім па аповеці У. Іванова)
- 1928 Капітанская дачка — рэжысёр (сцэнарый В. Шклоўскага па матывах аповесці А. С. Пушкіна «Капітанская дачка»)
- 1929 Да заўтра — сцэнарыст і рэжысёр (сумесна з І. Бахарам)
- 1930 Нянавісць (другая назва — «Чорная кроў») сцэнарыст (сумесна з Л. Іерыхонавым) і рэжысёр
- 1932 Уцекачы — рэжысёр
- 1935 Шлях карабля — рэжысёр
- 1938 Адзінаццатага ліпеня — сцэнарыст (сумесна з А. Зяновіным) і рэжысёр
- 1940 Нябёсы — рэжысёр
- 1942 Беларускія навелы — рэжысёр (сумесна з У. Корш-Сабліным)
- 1942 Забойцы выходзяць на дарогу — рэжысёр (сумесна з У. Пудоўкіным)
- 1945 Стэпавыя Віцязі — рэжысёр
Зноскі
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
- 1 2 Тарич Юрий Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Гісторыя кінамастацтва Беларусі: У 4 т. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. (1924—1959 гг.). — 278 с.
- ↑ TUT.BY День города в Полоцке: план мероприятий, час доступу: 15 студзеня 2011 Архівавана 5 сакавіка 2016.