Юрый Васільевіч Казіятка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Кацярына Дубінская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Зімоўскі | ||||||
Пераемнік | Ігар Луцкі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 красавіка 1964 (59 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | СССР → Беларусь | ||||||
Адукацыя | Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча | ||||||
Дзейнасць | журналіст, ваенны | ||||||
Узнагароды |
|
Юрый Васілевіч Казіятка (нар. 24 красавіка 1964, Брэст, БССР) — беларускі журналіст і тэлевядучы.
Біяграфія
Скончыў з адзнакай Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча. Працаваў сакратаром камітэта камсамола, памочнікам начальніка палітаддзела па камсамольскай рабоце, ваенным журналістам: карэспандэнтам шматтыражкі, начальнікам аддзела навінаў газеты Ціхаакіянскага флоту Расіі, начальнікам аддзела інфармацыі ваеннай тэлерадыёстудыі ў Беларусі. Працаваў тэлевядучым інфармацыйнай праграмы на тэлеканале «Усход-ТБ» (г. Уладзівасток, Расійская Федэрацыя). У пачатку 1990-х гадоў звольніўся з Узброенных сіл Расіі.
Прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з адзнакай па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».
Рыхтаваў праграму «Арсенал» на ВаенТБ. Быў палітычным аглядальнікам, аўтарам і вядучым грамадска-палітычных праграм «Тэма дня», «Панарама» па суботах у Белтэлерадыёкампаніі, вядучым праграмы «Масква-Мінск» на тэлеканале «Расія», галоўным рэдактарам службы навін тэлеканала «АНТ» (аўтарам і вядучым дакументальнага цыклу «Найноўшая гісторыя Беларусі», гран-пры першага ў Беларусі тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»), генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал».
Прызначаны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Са снежня 2005 года да 6 лютага 2018 года — генеральны дырэктар ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Вёў аўтарскую праграму «Палітыка». Прызначаны намеснікам дырэктара па развіцці агенцтва «Мінск-Навіны».
Санкцыі ЕС
Юрый Казіятка станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як кіраўнік СТБ[1]. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года, перадача «Карціна свету», аўтарам і вядучым якой быў Казіятка, «з'яўляецца інструментам дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Дэмакратычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць сістэматычна асвятляюцца негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю. Казіятка быў асабліва актыўны ў гэтых адносінах пасля разгону мірных дэманстрацый 19 снежня 2010 года і наступных акцый пратэсту»[2][3].
Прэміі
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне дванаццацісерыйнага дакументальнага фільма «Найноўшая гісторыя».
Зноскі
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ↑ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
Літаратура
- Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси = Who’s who in Belarus / Уклад.: Л. А. Андросік і інш.; прадм. В. Трыгубовіч]. — Вільня: [б. в.], 2007. — 254, [1] с. — С. 90.