Юрый Бондараў | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Юрий Васильевич Бондарев | ||||||||||||
Асабістыя звесткі | ||||||||||||
Імя пры нараджэнні | Юрый Васільевіч Бондараў | |||||||||||
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1924[1][2][…] | |||||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||||
Дата смерці | 29 сакавіка 2020[4][5] (96 гадоў) | |||||||||||
Месца смерці | ||||||||||||
Пахаванне | ||||||||||||
Грамадзянства | СССР, Расія | |||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||
Прафесійная дзейнасць | ||||||||||||
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, празаік, кінасцэнарыст | |||||||||||
Кірунак | сацыялістычны рэалізм | |||||||||||
Жанр | раман, аповесць, аповяд, эсэ | |||||||||||
Мова твораў | руская | |||||||||||
Грамадская дзейнасць | ||||||||||||
Партыя | ||||||||||||
Член у | ||||||||||||
Прэміі | ||||||||||||
Узнагароды |
|
|||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Васільевіч Бондараў (15 сакавіка 1924, Орск — 29 сакавіка 2020, Масква) — рускі празаік, сцэнарыст і грамадскі дзеяч. У аповесці «Батальёны просяць агню» (1957) і рамане «Гарачы снег» (1969) паказвае Вялікую Айчынную вайну вачамі рускага салдата. Перажыванні рускага чалавека, які прайшоў вайну, паказаны ў раманах «Цішыня» (1962), «Бераг» (1975), «Выбар» (1980). Адзін са стваральнікаў гераічнай кінаэпапеі аб Вялікай Айчыннай вайне «Вызваленне» (1970—1972).
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Фота Бондарава | |
Біяграфія
Юрый Васільевіч Бондараў нарадзіўся 15 сакавіка 1924 года ў горадзе Орск (цяпер Арэнбургскай вобласці) у сям’і Бондарава Васіля Васільевіча (1896—1988), народнага следчага, і Бондаравай Клаўдзіі Іосіфаўны (1900—1978). У 1931 годзе яны пераехалі ў Маскву.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (з жніўня 1942 года), малодшы лейтэнант. Скончыў Чкалаўскае артылерыйскае вучылішча і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1951).
Дэбютаваў у друку ў 1949 годзе. Першы зборнік апавяданняў «На вялікай рацэ» выйшаў у 1953 годзе. Аўтар апавяданняў (зборнік «Позна ўвечары», 1962), аповесцяў «Юнацтва камандзіраў» (1956), «Батальёны просяць агню» (1957; тэлесерыял «Батальёны просяць агню» па матывах аповесці, 1985), «Апошнія залпы» (1959; аднайменны фільм, 1961), «Сваякі» (1969), раманаў «Гарачы снег» (1969), «Цішыня» (1962; аднайменны фільм, 1964), «Двое» (працяг рамана «Цішыня»; 1964), «Бераг» (1975; аднайменны фільм, 1984).
Аўтар сцэнарыя фільма, знятага паводле рамана «Гарачы снег» (1972). Адзін з аўтараў сцэнарыя кінаэпапеі «Вызваленне» (1970).
Дэпутат Савета нацыянальнай ВС СССР 11-га склікання (1984—1989) ад Карачаева-Чаркескай аўтаномнай вобласці. Член ЦК Кампартыі РСФСР (1990—1991). У 1991 годзе падпісаў зварот «Слова да народу».
Быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Раман-газета». З 2001 года быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Свет адукацыі — адукацыя ў свеце».
Творы
Раманы
Аповесці
Зборнік апавяданняў
- Позна ўвечары (1962)
Цыкл мініяцюр
- Імгненні (1977)
Кнігі літаратурных артыкулаў
Кнігі і літаратура пра Бондарава
Зноскі
- ↑ Бондарев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Jurij Bondarev // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Бондарев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 https://iz.ru/992997/vladislav-krylov/nepokorennyi-umer-iurii-bondarev Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ ПроДетЛит — 2019.
Спасылкі
- Юрый Васільевіч Бондараў на сайце «Героі краіны»