Юрый Антонавіч Траян
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1950(1950-10-06) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія артыст балета, харэограф
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Юрый Антонавіч Тра́ян[1] (нар. 6 кастрычніка 1950, Мінск) — беларускі артыст балета, харэограф. Народны артыст Беларускай ССР (1979).

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. Стажыраваўся ў Ленінградскім акадэмічным тэатры оперы і балета імя С. М. Кірава. У 1968—1988 гадах вядучы саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. У 21 год атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі.

У 1988—1989 гадах — дырэктар Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча, з 1990 года — намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь. З 2008 года — галоўны балетмайстар, з 2009 года — мастацкі кіраўнік балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь

Творчасць

Танцоўшчык

Рознабаковасць даравання артыста найбольш выразна раскрылася ў балетах з сучаснай пластыкай. Сярод партый: Юнак («Пасля балю» Г. Вагнера), Машэка, Тыль («Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Зігфрыд, Дезірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А. Глазунова), Альбер («Жызэль» А. Адана), Джэймс («Сільфіда» Х. Левенскольда), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова), Паэт («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Рамео («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Спартак («Спартак» А. Хачатурана), а таксама ў аднаактовым балеце «Адажыета» Г. Малера.

Харэограф

З’яўляецца пастаноўшчыкам балетаў «Крылы памяці» У. Кандрусевіча, «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева, «Трыстан і Ізольда» Р. Вагнера, «Князь Вітаўт» А. Дударава, а таксама канцэртных нумароў і танцаў у кінастужках.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.