Юрый Аляксандравіч Хадкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Андрэевіч Збаражскі | ||||||
Пераемнік | Астафій Багданавіч Валовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Пятровіч Кішка | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Радзівіл Пярун | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Мікалаевіч Кезгайла[d] | ||||||
Пераемнік | Сямён Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1524 |
||||||
Смерць |
6 чэрвеня 1569 |
||||||
Род | Хадкевічы | ||||||
Бацька | Аляксандр Іванавіч Хадкевіч | ||||||
Маці | Васіліса Іванаўна з Яраславічаў[d] | ||||||
Жонка | Яўгенія Іванаўна Гарнастай[d][1] і Сафія з Алелькавічаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Юрый Юр’евіч Хадкевіч[d], Геранім Юр’евіч Хадкевіч, Канстанцін Хадкевіч[d][1], Сафія Юр’еўна Хадкевіч[d][1] і Гальшка з Хадкевічаў[d] |
Юрый Аляксандравіч Хадкевіч (1524 — 6 чэрвеня 1569, Трокі) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, кашталян троцкі (з 1566), крайчы літоўскі (1555), стольнік літоўскі (1549), староста бельскі, ашмянскі і пуньскі. Супрацьстаяў Люблінскай уніі. Не дажыў прыблізна двух месяцаў да яе падпісання.
Паходзіў з роду Хадкевічаў, быў сынам Аляксандра Іванавіча. Быў двойчы жанаты: з Яўгеніяй Гарнастай (дзеці: Канстанцін і Сафія) і з Сафіяй Алелькавіч (дзеці: Юрый, Еранім, Гальшка).
Маёнткі
Пра памер уладанняў Юрыя Хадкевіча можна даведацца з «Попісу войска ВКЛ 1567 году»:
«Пан Троцкий. Месяца октебра 14 дня во второк. Пан Троцкий, староста Бельский, пан Юръи Александрович Ходкевича оказал почот свой, который ставил з ыменей своих, то есть — з Берестовицы, з Рудавое, с Поплавцов и з дворца Ивашковского и Войтеховского, и од бояр, к тому дворцу належачих, коней пятьдесят пять; а з ыменья з Росиклепачов, Зубовщины и од бояр, к тым двором належачих, коней тридцать три; а з ыменья Тростеницкого коней петнадцать; а з ыменья Волное и од бояр, к тому двору належачих, коней чотыры; а з двора Долгиновского и з дворцов, до его належачих — с Погоста и Стьца и од бояр, к тому двору прислухаючих, коней деветь; а з двора Маньковского и од бояр, к нему належачих, коней шесть.
Сумою зо всих тых именей с повинности ставил почту коней сто двадцать два; а драбов при том почте ставил шестьдесят два; а на ласку короля его милости ставил коней пятьдесят осм; а драбов на ласку гоподорьскую ставил сорок. Весь тот почоть, зложивши повинны и с тыми, што на ласку господарскую ставил, чинить всего коней сто осмдесят збройно — пнцри, пр., тар., др.; а драбов всих сто два — з шписами сорок, ве зброях — дванадцать, а з ручницами, а з рогатинами пятьдесят»[2].
Зноскі
- 1 2 3 4 Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 53. — ISSN 1232-7468
- ↑ Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. — Петроград, 1915. — С.440-441.
Літаратура
- Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 59—70.