Юрый Адамавіч Чабатар
міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
з 4 студзеня 2024
Папярэднік Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў

Нараджэнне 16 лістапада 1979(1979-11-16)[1] (44 гады)
Адукацыя

Юрый Адамавіч Чабатар (нар. 16 лістапада 1979, Мінск) — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (з 4 студзеня 2024 года).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт у 2002 годзе і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе. У 2002—2003 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2003—2004 гадах — галоўны эканаміст аддзела машынабудавання і металургіі дэпартамента эканомікі прамысловасці, транспарту і сувязі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2004—2005 гадах — кансультант аддзела эканамічнага аналізу развіцця прамысловасці дэпартамента эканомікі прамысловасці, транспарта і сувязі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2005—2011 гадах — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прамысловасці, транспарту і сувязі — начальнік аддзела эканамічнага аналізу развіцця прамысловасці Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2011—2016 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловасці, транспарту і сувязі Міністэрства эканомікі Рэспублікі. У 2016 — чэрвені 2020 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2020—2024 гадах — Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

  • Медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015).

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.