Юрый Іванавіч Казакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1940 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
|
Юрый Іванавіч Казакоў (нар. 27 чэрвеня 1940, г. Шуя, Іванаўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, вучыўся ў А. Воінава, В. Гусева, Г. Заборскага. З 1964 года выкладаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі, аспірант, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Дацэнт (1980)[1].
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1966 года, Беларускага саюза мастакоў з 1993 года[1].
Творчасць
Працуе ў мемарыяльнай архітэктуры. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): помнікі партызанам у в. Іканы Барысаўскага раёна (1965), У. І. Леніну ў Лепелі (1970), Століне (1980), В. З. Каржу ў в. Хорастаў Салігорскага раёна (1975), У. М. Азіну ў Полацку (1976), ахвярам фашызму ў Чэрвені (1976), С. І. Вавілаву (1978), М. Багдановічу (1981) у Мінску, С. Буднаму ў Нясвіжы (1982)[2], Ф. Скарыну ў Празе (Чэхія), В. Каржу ў в. Хорастава Мінскай вобласці, А. Багдановічу ў гарадскім пасёлку Халопенічы Мінскай вобласці[1], Пятру Мсціслаўцу на плошчы Пятра Мсціслаўца ў Мсціславе[3].
Мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971), «Дзяржынава» (1977), воінам Савецкай Арміі і партызанам у Маладзечне (1982), «Драмлёва» (1982)[2], «Курган Славы» ў вёсцы Сычкава Магілёўскай вобласці; загінулым воінам і партызанам у г. Свіслач Гродзенскай вобласці[1].
Бюсты К. Маркса і У. І. Леніна каля будынка ЦК КПБ у Мінску (1980)[2], бюст Пятра Машэрава ў Віцебску (1980, скульптар З. Азгур), скульптурная кампазіцыя «Раніца мастака», прысвечаная мастаку Валенцію Ваньковічу, у Мінску[4][5], шмат помнікаў-бюстаў і мемарыяльных дошак у гарадах Беларусі і Расіі (усё ў суаўтарстве)[1].
Узнагароды
Узнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1966, 1970, 1983)[1], Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1972)[2].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Казаков Юрий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- 1 2 3 4 Казаков Юрий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Скульптар Аляксандр Батвінёнак: Людзі спакон вякоў жылі паводле законаў міфаў Архівавана 1 мая 2019. // БелаПАН
- ↑ Аб адкрыцці помніка Валенцію Ваньковічу(недаступная спасылка)
- ↑ Блукаючы рамантык Валенцій Ваньковіч
Літаратура
- Казаков Юрий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Казаков Юрий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)