Юравіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Захарнічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
17 ліпеня 1964
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 870
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ю́равіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Захарнічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Палатоўскага сельсавета[1].

17 ліпеня 1964 года Юравіцкі сельсавет утвораны зноў у складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Юравічы, уключаў 11 населеных пунктаў: вёскі Жыхары, Замхі, Захарнічы, Пазнякова, Скавародзіна, Шумацёнкі, Юравічы, Янкава Грамоўскага сельсавета і вёскі Верхачэнне, Сіцянец і Улогава Палатоўскага сельсавета[2]. Цэнтр — вёска Юравічы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юравіцкага сельсавета 20 населеных пунктаў[3]. 21 чэрвеня 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Захарнічы. 20 сакавіка 2012 года скасавана вёска Янкава[4]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Палатоўскага (18 населеных пунктаў: аграгарадок Захарнічы, вёскі Баяноўшчына, Верхачэнне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залессе, Замхі, Калошкі, Муштарова, Пазнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі і Юравічы) і Салоніцкага (вёска Баранава) сельсаветаў[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 870 чалавек[6], з іх 89,0 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — армяне[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.

Крыніцы

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 56. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 20 марта 2012 г. № 112 Об упразднении деревни Янково Юровичского сельсовета и об изменении границ аг. Захарничи Юровичского сельсовета Архівавана 15 ліпеня 2015.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.