Юньнань | |
---|---|
кіт.: 云南省 | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Кіраўнік | Wang Yubo[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-YN |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юньнань — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, каля граніцы з Індыяй, М’янмай, Лаосам і В’етнамам. Плошча 394 тыс. км². Насельніцтва 42,87 млн чал. (2001). Адміністрацыйны і галоўны эканамічны цэнтр — горад Куньмін.
Геаграфія
Размешчана пераважна ў межах Юньнаньскага нагор’я. Клімат у асноўным субтрапічны мусонны, на поўдні — трапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня ў далінах і катлавінах 8—16 °C, ліпеня 20—28 °C. Ападкаў у далінах і катлавінах 1000—2000 мм, у гарах да 3000 мм за год. Лясы (каля 20 % тэрыторыі) да вышыні 1,5 тыс. м вечназялёныя, вышэй — шыракалістыя і хвойныя.
Эканоміка
Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прамысловасць. Галоўныя збожжавыя культуры: рыс, кукуруза, пшаніца. Вырошчваюць рапс, арахіс, чай, бавоўнік, цукровы трыснёг. Плантацыі каўчуканосаў, кафейнага і хіннага дрэў. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней. Шаўкаводства. Лесанарыхтоўкі. Вядзецца здабыча волава, медных, свінцова-цынкавых, жалезных руд, каменнага вугалю, солі, мармуру і інш.
Чорная і каляровая (3/4 выплаўкі волава Кітая) металургія, машынабудаванне (горнае, аўтамабільнае, электроннае), хімічная, лясная, харчовая прамысловасць. Саматужныя промыслы.
Зноскі
Літаратура
- Юньнань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 211.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юньнань