Юлія Сяргееўна Рыцікава | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
8 верасня 1986 (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | лёгкі форвард | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Юлія Сяргееўна Ры́цікава (па нараджэнні Дурэ́йка; нар. 8 верасня 1986, Смаргонь) — беларуская баскетбалістка. Выступала за нацыянальныя каманды сваёй краіны ўсіх узроўняў: ад юніёраў да дарослых. Іграе на пазіцыях атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Біяграфія
Выхаванка Смаргонскай СДзЮШАР №1. Першы тренер — Жанна Васільеўна Грэхава. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча[1].
Дэбютавала ў нацыянальнай зборнай у 2005 годзе. Сезон 2007/08 практычна цалкам быў прапушчаны з-за траўмы.
Чэмпіёнка рэгулярнага сезона Poland-PLKK-2010. Бронзавы прызёр жаночай Балтыйскай лігі 2011 года.
Чэмпіёнка Беларусі 2011, 2016, пераможца Кубка Беларусі 2015 года, пераможца Кубка Еўропы 2011/2012.
Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.
Кар’ера
- 2001—2004 — РВАР (Мінск)
- 2004—2005 — РДВАР (Мінск)
- 2005—2007 — Надзежда (Арэнбург, Расія)
- 2005—2008 — Арэнбург-2 (Арэнбург, Расія)
- 2008—2009 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2009—2010 — Гожаў (Гожаў-Велькапольскі, Польшча)
- 2010—2011 — Гарызонт (Мінск)
- 2011—2012 — Дынама (Курск, Расія)
- 2012—2014 — пропуск сезонаў (дэкрэтны адпачынак)
- 2014—2017 — Гарызонт (Мінск)
- 2017—2019 — Гожаў (Гожаў-Велькапольскі, Польшча)
- 2019—2022 — Гарызонт (Мінск)
- 2022—2023 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак)
- з 2023 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні
- Чэмпіёнка Беларусі (4): 2010/2011, 2015/2016, 2020/2021, 2021/2022.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2008/2009, 2014/2015, 2016/2017, 2019/2020.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Польшчы (2): 2009/2010, 2018/2019.
- Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2008, 2015, 2020, 2021, 2023.
- Уладальнік Кубка Еўропы ФІБА (1): 2011/2012.
- Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021.
- Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011.
Сям’я
16 ліпеня 2011 года выйшла замуж за Аляксея Рыцікава. У 2013 і 2023 гадах нарадзіла двух сыноў.