Юлій Непат
лац.: Iulius Nepos
Western Roman emperor[d]
чэрвень 474 28 жніўня 475
Папярэднік Гліцэрый
Пераемнік Ромул Аўгуст
кіраўнік[d] (Далмацыя)
чэрвень 474 480
Папярэднік Marcellinus[d]

Нараджэнне 430
Смерць 9 мая 480
Бацька Непацыян[d]
Жонка жонка Юлія Непата[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юлій Непат (лац.: Iulius Nepos; каля 430475 ці 480) — перадапошні імператар Заходняй Рымскай імперыі ў 474475 (480).

Біяграфія

Непат валодаў Далмацыяй, якая дасталася яму па спадчыне ад яго дзядзькі, патрыцыя Марцэліна. Быў жанаты з адной з пляменніц візантыйскага імператара Льва I, праз што атрымаў мянушку Непат («пляменнік»). У 474 годзе Леў I прызначыў Юлія Непата імператарам на Захадзе. У чэрвені 474 года ён увайшоў у Равену, быў прызнаны імператарам і адправіў Гліцэрыя біскупам у Салону. Як імператар Непат імкнуўся аб’яднаць імперыю і ўмацаваць межы. Ён заключыў выгодны мірны дагавор з візіготамі, у выніку якога пад кантроль Імперыі вярнулася гальская вобласць Правінцыя (Праванс). Непат быў адным з найбольш здольных заходніх імператараў, але меў дрэнныя адносіны з рымскім сенатам.

У той жа час Непат здзейсніў сур’ёзную памылку, прызначыўшы магістрам арміі нядобранадзейнага Флавія Арэста. Арэст, прыняўшы камандаванне, у жніўні 475 года выступіў з Рыма супраць вестготаў, але, дасягнуўшы Равены, абвясціў імператарам свайго сына Ромула Аўгуста (паколькі, быўшы германцам, не мог сам заняць гэту пасаду), што вымусіла Непата схавацца ў Далмацыі.

Непат працягваў кіраваць Далмацыяй і прызнаваўся імператарам у Галіі і іншых правінцыях імперыі, а таксама ў Канстанцінопалі. Для прыгнечання мецяжу візантыйскім імператарам у Равену з арміяй быў пасланы Адаакр — правадыр варварскіх дружын. Ён здушыў мяцеж, пакараў смерцю Арэста, спаслаў у ссылку Ромула Аўгуста і ўсталяваў поўны кантроль над Італіяй. Імператару Зянону ён напісаў ліст з просьбай прызначыць яго кіраўніком Італіі. Імператар Зянон выканаў гэту просьбу, але выставіў сустрэчную ўмову — каб Адаакр прызнаў вярхоўную ўладу Юлія Непата як імператара Захаду. Адаакр пагадзіўся.

Такім чынам, хоць фактычны кантроль над Італіяй належаў Адаакру, імператарам Захаду прызнаваўся Юлій Непат, які працягваў знаходзіцца ў Далмацыю. У Італіі і Галіі былі выпушчаны манеты з выявай Юлія Непата.

Меркавана Юлій Непат спрабаваў вярнуць сабе поўны кантроль над Італіяй, што выклікала незадаволенасць Адаакра. Як б там ні быць у 480 годзе Непата забілі яго ж ахоўнікі, верагодна, падкупленыя яго старым ворагам Гліцэрыем. Адразу пасля смерці Юлія Непата Адаакр захапіў кантроль над Далмацыяй і выслаў імператарскія інсігніі ў Канстанцінопаль з просьбай прызначыць новага імператара, а Гліцэрыя прызначыў біскупам Медыялана (цяпер Мілан).

Імператар Флавій Зянон прыняў рашэнне не прызначаць новага імператара на Захадзе, застаючыся адзіным кіраўніком імперыі.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.