Юльян Саковіч | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
24 жніўня 1906 |
Смерць |
13 чэрвеня 1943 (36 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
![]() |
Юльян Саковіч (24 жніўня 1906, фальв. Баўдыры Ашмянскага пав. Віленскай губ. — 13 чэрвеня 1943) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Адзін з кіраўнікоў канспірацыйнай Беларускай незалежніцкай партыі і кіраўнік Беларускай Народнай Грамады.
Біяграфія
![](../I/%D0%92%D1%8B%D0%BF%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96_%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%B3%D1%96%D0%BC%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%96._%D0%AE%D0%BB%D1%8C%D1%8F%D0%BD_%D0%A1%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%252C_%D0%AF%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%A5%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82%252C_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F_%D0%A1%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%BA%D0%BE_(%D0%9C%D0%B0%D1%81%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F).jpg.webp)
Нарадзіўся ў заможнай сялянскай сям'і. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Са школьных гадоў быў звязаны з камуністычным рухам. Вучыўся на агранамічным факультэце ў Віленскім універсітэце, з якога выключаны за рэвалюцыйную дзейнасць.[1] Быў членам Беларускага студэнцкага саюза, КПЗБ, Таварыства беларускай школы (ТБШ). У 1925—1927 гадах быў актывістам Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады.[2] У 1928 выключаны з Беларускага студэнцкага саюза за камуністычную прапаганду. У 1929 выдаваў разам з Г. Вялецкім у Вільні часопіс «Вольная думка» — орган беларускага студэнцтва.
У лютым 1933 на працэсе над кіраўніцтвам ТБШ прыгавораны да 3 гадоў турмы. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны арыштаваны і зняволены ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. У верасні 1939 вызвалены, вярнуўся на Віленшчыну, дзе арыштаваны органамі НКУС. З чэрвеня 1941 ў Мінску. У перыяд нацысцкай акупацыі Беларусі займаў пасады начальніка аддзела Беларускай народнай самапомачы (БНС), з чэрвеня 1943 акруговы старшыня БНС у Лідзе. Адзін з кіраўнікоў канспірацыйнай Беларускай незалежніцкай партыі і кіраўнік Беларускай Народнай Грамады.
Забіты 13 чэрвеня 1943 г. польскімі падпольшчыкамі ў в. Васілішкі (цяпер Шчучынскі раён). Пахаваны на праваслаўных могілках у Лідзе.
Зноскі
- ↑ Сяргей Ёрш. Змагар за волю народа (Юльян Саковіч) // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998.
- ↑ http://jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-partizans.html?page=2#lnk1