Юканскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Yukon University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Yukon University |
Заснаваны | 1988 |
Размяшчэнне | Уайтхорс, Юкан, Канада |
Сайт | yukonu.ca |
![]() |
Юканскі ўніверсітэт (англ.: Yukon University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Уайтхорс, тэрыторыя Юкан, Канада.
Агульная характарыстыка
Установа бярэ свой пачатак ад Цэнтра прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі ва Уайтхорсе, заснаванага ў 1963 годзе, перайменаванага ў Юканскі прафесійна-навучальны цэнтр ў 1965 годзе. Установа працавала як адукацыйны цэнтр, забяспечваючы прафесійную падрыхтоўку. У 1980-я гады ўстанова была рэарганізавана ў каледж. Установа працавала як Юканскі каледж, пакуль не была рэарганізавана ва ўніверсітэт у 2020 годзе. У цяперашні час установа з'яўляецца адзіным універсітэтам, размешчаным на поўначы Канады.
Структура
- Школа акадэмічнага развіцця і развіцця навыкаў
- Школа прыродазнаўчых навук
- Школа гандлю, тэхналогій і горнай справы
- Школа здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг
- Школа вольных мастацтваў
- Школа бізнесу і лідарства
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юканскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.