Юзаф Прозар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Антоні Салагуб | ||||||
Пераемнік | Міхал Касакоўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шыман Сіруць | ||||||
Пераемнік | Міхал Касакоўскі | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Міхал Пац | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1723[1] |
||||||
Смерць |
22 кастрычніка 1788[2] |
||||||
Род | Прозары | ||||||
Бацька | Станіслаў Прозар[d] | ||||||
Маці | Ружа з Сіруцяў[d] | ||||||
Жонка | Феліцыяна з Шчыт-Неміровічаў[d], Аляксандра з Заранкаў[d] і Марыяна з Халецкіх[d] | ||||||
Дзеці | Караль Прозар, Ігнацы Каятан Прозар, Роза з Прозараў[d] і Барбара з Прозараў[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Прозар (польск.: Józef Prozor; 14 сакавіка 1723, Бобцін у Жамойці — 22 кастрычніка 1788) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў уласнага герба. Сын Станіслава Прозара і Ружы Сыруць.
Юзаф Прозар атрымаў адукацыю ў рыцарскай акадэміі ў Люневілі, якую ён скончыў у 1741 годзе. Ён атрымаў патэнт паручніка герцагства Латарынгіі. Маёр (1751), оберст-лейтэнант (1756), генерал-маёр (1762).
Пасол на соймы Ковенскага павета ў 1756 і 1758 гадах. У 1764 годзе Юзаф Прозар стаў членам генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1764 годзе ён быў выбраны паслом (дэпутатам) ад Ковенскага павета на канвакацыйны і каранацыйны соймы. Член скарбовага дэпартамента Пастаяннай рады з 1777 года.
Падстароста ковенскі, войскі ковенскі (1755), староста ковенскі з 1762 года, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1782 годзе, кашталян віцебскі ў 1774—1781 гадах, ваявода віцебскі ў 1781—1787 гадах. Соймавы суддзя ў 1784 і 1786 гадах.
На Падзельным сойме 1773—1775 гадоў Юзаф Прозар быў прызначаны членам скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага.
У маёнтку Дудзічы Менскага ваяводства адкрыў школу, пабудаваў уніяцкую царкву, палац, у Сігневічах Берасцейскага ваяводства — касцёл, шпіталь і школу.
Памёр 22 кастрычніка 1788 года, пахаваны ў Сігневіцкім касцёле[3].
Узнагароды
Ён быў узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава (1775) і ордэнам Белага арла (1785).
Сям’я
У першым шлюбе з Феліцыянай з Неміровічаў-Шчытоў, дачкой кашталяна мсціслаўскага Юзафа Неміровіча-Шчыта і Петранелы Схаластыкі з Валадковічаў. Дзеці ад першага шлюбу:
- Караль;
- Ігнацы Каятан;
- Антоній;
- Петранела;
- Марыяна.
Пасля заўчаснай смерці Феліцыяны (пам. 1766) Юзаф Прозар другі раз ажаніўся ў 1767 годзе з Аляксандры Заранек. Дзеці ад другога шлюбу:
- Барбара;
- Ружа.
Трэці раз ажаніўся з Марыянай з Халецкіх, ад шлюбу з якой дзяцей не меў.
З ініцыятывы і на замову сваякоў мастак Францішак Смуглевіч напісаў карціну «Сям’я Прозараў», пад якой быў змешчаны тэкст Францішка Карпінскага ў памяць памерлага Ю. Прозара (захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве).
Зноскі
- ↑ Józef Prozor
- ↑ Józef Prozor h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Гісторыя і краязнаўства роднага краю Архівавана 1 снежня 2019. — Сігневіцкі яслі-сад—сярэдняя школа Бярозаўскага раёна (бел.)
Літаратура
- Прозары // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008.
- Polski Słownik Biograficzny t. 28 s. 532
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Прозар