Юзаф Міхалавіч Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Багорыя» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Банавентура Міхалавіч Асяцімскі | ||||||
Пераемнік | граф Яўстах Піевіч Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1778 | ||||||
Смерць | 1847 | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Міхал Вінцэнт Валовіч (1742–1808) | ||||||
Маці | Петранэла Свянціцкая | ||||||
Жонка | 1) Казіміра Валовіч. Шлюб у 1817 г. 2) Юлія Мікульская (к.1794–1864). Шлюб у 1825 г. | ||||||
Дзеці | Генрык Валовіч і Міхаліна з Валовічаў[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік |
Юзаф Калясанты Гершэнсгільд Вінцэнт Ферары Валовіч (каля 1778 — 1847) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Вінцэнта Валовіча і Петранелы Свянціцкай. Хрышчаны 13 красавіка 1779 г.
Барысаўскі павятовы падкаморы i барысаўскі павятовы маршалак ў 1842-1844 гг. Памёр у 1847 годзе.
Сям’я
Двойчы жанаты. З 1817 года ў шлюбе з Казімірай з Валовічаў, пасля разводу у другім шлюбе з Тамашам Валовічам. З 1825 года ў шлюбе з Юлія з Мікульскіх. На прыватных лістах з 5 сакавіка i 22 кастрычніка 1835 г. захаваліся адбіткі яго шлюбнай пячаткі з гербамі «Багорыя» i «Сас» роду жонкі Мікульскіх на чырвоным сургучы, дыяметр 20 мм. Меў сына Генрыка (хр. 1825).
Літаратура
- 13/12. Юзаф Калясанты Гершэнсгільд Вінцэнт Ферары // Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV―XVIII стст. / Цэнтр генеалагічных даследаванняў, «Музей "Замкавы комплекс "Мір"» ; [складальнік А. М. Янушкевіч ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 506 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-7085-36-1.
- Tyszkiewicz, E. Opisanie powiatu Borysowskiego / E. Tyszkiewicz. – Wilno : Druk. Ant. Marcinowskiego, 1847. – 486 s.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.