Юдзіт Полгар
Polgár Judit
Краіны: Сцяг Венгрыі Венгрыя
Дата нараджэння: 23 ліпеня 1976(1976-07-23)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца нараджэння:
Званне:

Гросмайстар (1991)


Міжнародны майстар (1988)
Максімальны рэйтынг: 2735(чэрвень 2005)
Актуальны рэйтынг: 2 675 (люты 2022)[4]
Асабістая картка на сайце ФІДЭ
polgarjudit.hu (венг.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́дзіт По́лгар (Polgár Judit; 23 ліпеня 1976, Будапешт) — венгерская шахматыстка, гросмайстр (1991).

Біяграфія

Юдзіт Полгар нарадзілася ў яўрэйскай сям’і ў Будапешце. Усе трое дзяцей у сям’і — сёстры Жужа, Сафія і Юдзіт — атрымалі хатнюю адукацыю. Адукацыяй дзяцей займалася іх маці Клара Полгар (народжаная Альтберг нар. 1946) — настаўніца з вёскі Вілок (цяпер Закарпацкая вобласць Украіны), якая скончыла ўніверсітэт ва Ужгарадзе[5][6] Бацькі пазнаёміліся па перапісцы і сустрэліся ў 1965 годзе ў Будапешце, дзе Клара Альтбергер гасцявала ў дзядзі. Пачынаючы з ранняга дзяцінства дзяцей навучаў шахматам бацька — псіхолаг і педагог Ласла Полгар. Старэйшыя сёстры таксама сталі моцнымі шахматысткамі, Жужа Полгар — міжнародны майстар у ЗША, а Сафія Полгар (Касашвілі) Міжнародны майстр у Ізраіле. Але найбольшых поспехаў дасягнула малодшая сястра — Юдзіт Полгар.

Званне гросмайстра Полгар атрымала ва ўзросце 15 гадоў, чатырох месяцаў і 28 дзён[7]. Юдзіт Полгар стала самым юным гросмайстрам, пераўзышоўшы дасягненне Роберта Фішэра на адзін месяц[8][9].

З самага пачатку сваёй шахматнай кар’еры Юдзіт Полгар, у адрозненні ад сваіх старэйшых сясцёр, гуляла амаль выключна ў мужчынскіх турнірах. У гэтым яна стала паслядоўніцай Веры Менчык. Але да Юдзіт Полгар нікому з жанчын не ўдавалася дасягнуць такога прагрэса ў гульні супраць мужчын. З пачатку дзевяностых гадоў яна на роўных змагаецца з вядучымі гросмайстрамі света.

Юдзіт Полгар — чэмпіён Венгрыі 1991 года, перамагал на турнірах у Гасцінгсе (1992), у Мадрыдзе (1994), на Хааговен турніры (1998, 2001, і 2003) і Джакарце. Падчас турніра ў Вэйк-ан-Зэе 2003 года Юдзіт Полгар заняла другое месца (8 з 13 балаў), прапусціў наперад толькі Вішванатана Ананда.

Юдзіт Полгар (жнівень 2008)

Юдзіт Полгар выйгравала ў хуткія шахматы ў Анатоля Карпава (у 1993 годзе) і Гары Каспарава ў 2002 годзе.

Гросмайстр Аляксей Шыраў, які шмат разоў гуляў з Юдзіт Полгар, сказаў аб ёй: «Яна — забойца, і адчувае мат ужо за дваццаць хадоў».

На красавік 2011 года Юдзіт Полгар мела 51-е месца ў рэйтынге ФІДЭ[8][10].

У чэрвені і кастрычніку 2005 года мела свой максімальны рэйтынг 2735, абодва разы займаючы восьмае месца ў свеце сярод мужчынаў[8][11][12][13][14]. Гэта найвышэйшы шахматны рэйтынг сярод жанчын, а Юдзіт Полга стала адзінай шахматысткай, якая дасягнула суперграсмайстарскага рэйтынга[15].

Юдзіт замужам, у яе двое дзяцей[8].

Юдзіт з дзяцінства была дзвюхмоўнай. Акрамя венгерскай мовы, яна размаўляла з бацькамі і сёстрамі на эсперанта

Сёстры

Кнігі

  • How I Beat Fischer’s rekord, 2012, 384 c., ISBN 978-1-907982-19-4

Зноскі

  1. Judit Polgar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Judit Polgár // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2020.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912.
  4. FIDE FIDE Standard Ratings as of 28 February 2022 — 2022.
  5. інтрэв’ю са С’юзан Полгар
  6. Якія геніяльныя ў нас будуць дзеці
  7. CshessBase.com — chess News — Chess prodigies and mini-grandmasters(недаступная спасылка) (англ.)
  8. 1 2 3 4 КС-конференция с Юдит Полгар | Crestbook
  9. ChessBase.com — Chess News — Chess prodigies and mini-grandmasters (англ.)
  10. Biography | Judit Polgár Архівавана 4 красавіка 2013 года. (англ.)
  11. Top 100 Players July 2005 — Archive
  12. Top 100 Players October 2005 — Archive
  13. Что гласит закон джунглей?
  14. Рейтинг-лист ФИДЕ на 01.10.2005
  15. Women’s Chess Ratings — 2700chess.com

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.