Югаславія | |
---|---|
| |
Вяшчальнік | JRT (1961-1992) |
Адбор | Нацыянальны
1961–1992
Унутраны
не было
|
Удзелы | |
Удзелы | 27 |
Першы выступ | 1961 |
Лепшы вынік | 1 (1989) |
Горшы вынік | Апошняе, 1964 |
Спасылкі | |
Югаславія ўдзельнічала ў конкурсе песні Еўрабачанне з 1961 па 1992, прапусціўшы пры гэтым конкурсы з 1977 па 1980, а таксама ў 1985. За ўсю гісторыю свайго ўдзелу Югаславія змагла аднойчы здабыць перамогу, гэта адбылося ў 1989, калі краіну прадстаўляў гурт Riva, з песняй Rock me.
Першай удзельніцай у 1961 годзе стала Ліліана Пятровіч, яна заняла на конкурсе 8-е месца. У цэлым акрамя перамогі 1989 года, лепшыя вынікі на конкурсе ад Югаславіі паказалі Лола Навакавіч у 1962, Даніэль у 1983 і гурт Novi fosili ў 1987, усе яны ў гады свайго ўдзелу занялі чацвертыя месцы.
У 1991 годзе пачаўся працэс распада Югаславіі, аб сваёй незалежнасці аб'явілі Боснія і Герцагавіна, Македонія, Славенія і Харватыя. Што датычыцца Сербіі і Чарнагорыі, яны пагадзіліся захаваць цесны саюз, і такім чынам склалі скарочаную версію Югаславіі. Такім чынам Югаславія ў асобе Сербіі і Чарнагорыі ўдзельнічала ў конкурсе 1992 года. Гэта быў апошні югаслаўскі ўдзел.
З 1993 года Боснія і Герцагавіна, Славенія і Харватыя пачалі асобны ўдзел у конкурсе. Македонія прыядналася да конкурса ў 1998 годзе, а Сербія і Чарнагорыя (у складзе адной краіны) у 2004. Аднак потым краіна таксама распалася, і з 2007 года Сербія і Чарнагорыя прымаюць удзел у конкурсе асобна адна ад другой.
За 27 гадоў удзелу Югаславія атрымала 1013 балаў.
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
1961 | Ліліана Пятровіч | Сербскахарвацкая | Неке давне звезде | Некаторыя старажытныя зоркі | 8 | 9 | ||
1962 | Лола Навакавіч | Сербскахарвацкая | Не пали светло у сумрак | Не палі святло ў прыцемках | 4 | 10 | ||
1963 | Віцэ Вукаў | Сербскахарвацкая | Бродови | Караблі | 11 | 3 | ||
1964 | Сабахудзін Курт | Сербскахарвацкая | Живот је склопио круг | Жыццё прайшло поўны круг | 13 | 0 | ||
1965 | Віцэ Вукаў | Сербскахарвацкая | Чежња | Туга | 12 | 2 | ||
1966 | Берта Амброж | Славенская | Brez besed | Без слоў | 7 | 9 | ||
1967 | Ладо Лескавар | Славенская | Vse rože sveta | Усе кветкі свету | 8 | 7 | ||
1968 | Лучы Капурсо і Хамо Хайдарходжыч | Сербскахарвацкая | Један дан | Аднойчы | 7 | 8 | ||
1969 | Ivan & 3M | Сербскахарвацкая | Поздрав свијету | Прывітанне свету | 13 | 5 | ||
1970 | Ева Сршэн | Славенская | Pridi, dala ti bom cvet | Падыдзі, я падару табе кветку | 11 | 4 | ||
1971 | Крунаслаў Слабінац | Сербскахарвацкая | Твој дјечак је тужан | Твой хлопец сумны | 14 | 68 | ||
1972 | Тэрэза Кесовія | Сербскахарвацкая | Музика и ти | Музыка і ты | 9 | 87 | ||
1973 | Здраўка Чоліч | Сербскахарвацкая | Гори ватра | Агонь гарыць | 15 | 65 | ||
1974 | Korni Grupa | Сербскахарвацкая | Генерација '42 | Пакаленне '42 | 12 | 6 | ||
1975 | Pepel In Kri | Славенская | Dan ljubezni | Дзень кахання | 13 | 22 | ||
1976 | Ambasadori | Сербскахарвацкая | Не могу скрити своју бол | Не магу схаваць свой боль | 17 | 10 | ||
1981 | Сеід Меміч Вайта | Сербскахарвацкая | Лејла | Лейла | 15 | 35 | ||
1982 | Aska | Сербскахарвацкая | Хало, хало | Прывітанне, прывітанне | 14 | 21 | ||
1983 | Даніэль | Сербскахарвацкая | Џули | Джулі | 4 | 125 | ||
1984 | Улада і Ізольда | Сербскахарвацкая | Ciao, amore | Вітаю, дарагая | 18 | 26 | ||
Зорыца Конджа і Ёсіп Генда | Сербскахарвацкая | Покора | Пакаянне | |||||
1986 | Дорыс Драгавіч | Сербскахарвацкая | Жељо моја | Маё жаданне | 11 | 49 | ||
1987 | Novi fosili | Сербскахарвацкая | Ја сам за плес | Я хачу танцаваць | 4 | 92 | ||
1988 | Srebrna Krila | Сербскахарвацкая | Мангуп | Махляр | 6 | 87 | ||
1989 | Riva | Сербскахарвацкая | Rock Me | Раскачай мяне | 1 | 137 | ||
1990 | Тайчы | Сербскахарвацкая | Хајде да лудујемо | Давайце адарвемся | 7 | 81 | ||
1991 | Бэбі Дол | Сербскахарвацкая | Бразил | Бразілія | 21 | 1 | ||
1992 | Extra Nena | Сербскахарвацкая | Љубим те песмама | Цалую цябе песнямі | 13 | 44 | ||
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Год | Горад | Арэна | Вядучыя |
---|---|---|---|
1990 | Заграб | Канцэртная зала імя Ватрослава Лісінскага | Хельга Влаховіч і Олівер Влакар |
Гісторыя галасавання
Станам на 1992 год гісторыя галасавання Югаславіі выглядае наступным чынам:
|
|