Юань-ці, праца беларускага 3D-мастака Рамана Плавінскага

Юань-ці (англ.: Yuan-ti) — у сусвеце Забытых Каралеўстваў (гл. Dungeons & Dragons) раса змеелюдзей. Утыварылася шляхам скрыжавання прадстаўнікоў ганарлівай старажытнай цывілізацыі людзей і магутных змеепадобных істот — саўрыянаў. Іх можна знайсці паўсюды на Фаэруне, але яны з большасці лічаць патрэбным захоўваць таямніцу свайго існавання і размяшчэння свайго жытла. Юань-ці доўга спрабавалі захапіць розныя каралеўствы Фаэруна, галоўным чынам беспаспяхова. У выніку яны зацвердзіліся толькі ў некалькіх месцах — у горадзе Хландэт, у зямлі Талашар, у глыбіні Чорных Джунгляў і Джунгляў Мхайр. У цяперашні час юань-ці, акрамя прамой навалы, выкарыстоўваюць шматлікіх агентаў, галоўным чынам «заражаных» — апошнія выглядаюць цалкам як людзі, толькі іх душа апаганеная і адданая юань-ці.

Лад жыцця

Грамадства юань-ці — каставае. Ніжэйшая каста — так званыя «чыстакроўныя» — тыя юань-ці, у кім больш чалавечай крыві. Яны выглядаюць амаль як людзі, з некаторымі змяінымі рысамі — змяіным языком, вачыма, з нешматлікімі чашуйкамі на скуры. Гэта слугі і шпіёны, яны самыя слабыя, як фізічна, так і магічна. Вышэйшыя колы юань-ці — амаль цалкам маюць выгляд змей, захоўваючы толькі чалавечыя рукі, часам голавы ці іншыя рысы. Храмы бога Ссэта — цэнтр жыцця юань-ці. У іх рэгулярна прыносяцца чалавечыя ахвяры. Лідары супольнасцей юань-ці — святары і жрацы. Паселішча звычайна размяшчаюцца на месцы старажытных руін ці пад імі. Старых яны паважаюць за мудрасць і досвед. У адрозненні ад іншых злобных істот, юань-ці рэдка скідваюць з трона старых лідараў, дазваляючы ім правесці апошнія дні ў спакоі і дрымотнасці.

Аберацыі — найболей моцная і найменей чалавекападобная парода юань-ці, якая кіруе астатнімі. Юань-ці добра валодаюць магіяй, адзін з іх сакрэтаў — ператварацца ў звычайную гадзюку і хавацца, калі пагражае небяспека. Жывуць юань-ці ў сярэднім 80 гадоў, хаця некаторыя дажываюць да 120.

Светапогляд

Юань-ці лічаць сябе найвышэйшай расай Забатых Каралеўстваў. Дзяцей яны змалку вучаць, што калісьці Зямля належала іх продкам, змеепадобным багам саўрыянам, і таму трэба вярнуць яе пад былое кіраўніцтва.

Юань-ці ў камп’ютарных гульнях

  • Neverwinter Nights
  • Demon Stone

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.