Эўтрафікацыя (стар.-грэч.: εὐτροφία — добрае сілкаванне) — працэс пагаршэння якасці вады з-за залішняга паступлення ў вадаём так званых «біягенных элементаў», у першую чаргу злучэнняў азоту і фосфару.
Эўтрафікацыя можа быць вынікам як натуральнага старэння вадаёма, так і антрапагенных уздзеянняў. Асноўныя хімічныя элементы, якія спрыяюць эўтрафікацыі — фосфар і азот.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.