Эўномія
стар.-грэч.: Εὐνομία
Выява чатырох Ор
Выява чатырох Ор
Пол жанчына
Бацька Зеўс
Маці Феміда
Браты і сёстры Эйрэна і Dike[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эўномія (стар.-грэч.: Εὐνομία, «дабразаконнасць») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі ора, дачка Зеўса і Феміды[1], багіня дабразаконнасці і законапарадку. Спадарожніца Муз[2]. Эўномія, разам з сёстрамі Дыке і Эйрэнай, лічыцца адной з Ор, багінь законапарадку, справядлівасці і міру, якія ахоўваюць вароты Алімпа.

У міфалогіі фігуравала яшчэ адна Эўномія, дачка Гермеса і Афрадыты, але не ясна, гэта адна і тая ж багіня, або дзве розныя.

Імем оры Эўноміі названы астэроід 15, адкрыты ў 1851 годзе[3].

Зноскі

  1. Гесіёд. Тэагонія 902; Піндар. Алімпійскія песні IX 15; Вакхілід. Эпінікіі XIII 186; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1; Арфічныя гімны XLIII 2; Гігін. Міфы 183
  2. Арфічныя гімны LXXVI 9
  3. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 16. — ISBN 3-540-00238-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.