Эўкарыёты (Eukaryota) — надцарства жывых арганізмаў, клеткі якіх утрымліваюць марфалагічна аформленае ядро. Да эўкарыётаў адносяцца разнастайныя аднаклетачныя, каланіяльныя і шматклетачныя арганізмы, у т.л. расліны, жывёлы і грыбы.
Апісанне
Клетачнае ядро аформленае, аддзеленае ад цытаплазмы ядзернай абалонкай і мае храмасомы, якія складаюцца з ДНК і бялкоў (гістонаў і інш.). У цытаплазме ёсць эндаплазматычная мембранная сітэма, сеткавы апарат Гольджы, мітахондрыі, пластыды і некаторыя іншыя арганоіды. Жгуцікі і раснічкі складанай будовы, утвораны з 9 перыферычных парных (або трайных) і 2 цэнтральных адзіночных трубчастых фібрыл.
Асаблівасці біялогіі
Эўкарыёты не могуць фіксаваць атмасферны азот. Аэробы або (рэдка) другасныя анаэробы.
Большасці характэрны тыповы полавы працэс, у выніку якога зліваюцца ядры 2 клетак, а пасля адбываецца рэдукцыйнае дзяленне аплодненай клеткі.
Класіфікацыя
Надцарства Эўкарыёты ўключае чатыры царствы:
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Сцефановіч А. І. Эўкарыёты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.