Эфіяльт | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἐφιάλτης | |
Нараджэнне |
V стагоддзе да н.э. |
Смерць |
461 да н.э. |
Дзейнасць | палітык, ваенны |
Званне | стратэг |
Эфіяльт (стар.-грэч.: Ἐφιάλτης), сярэдзіна V ст. да н.э.), афінскі дзяржаўны дзеяч.
Выражаючы інтарэсы дэмакратычных колаў насельніцтва, Эфіяльт выступаў за разрыў са Спартай, за самастойную знешнюю палітыку Афін; ва ўнутранай палітыцы быў прыхільнікам далейшай дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу і ліквідацыі палітычнага значэння апоры арыстакратыі — арэапага. У 462 г. правёў рэформу, якая абмежавала функцыі арэапагу (у распараджэнні якога засталіся толькі крымінальныя справы); большасць яго функцый была перададзена Савету пяцісот, народнаму сходу і народнаму суду (геліээ). Гэтыя пераўтварэнні выклікалі незадаволенасць арыстакратыі, і неўзабаве Эфіяльт быў па-здрадніцку забіты (461 г. да н.э.). Паплечнікам і пераемнікам палітыкі Эфіяльта быў Перыкл.
Зноскі
Літаратура
- Обнорский Н. П.,. Эфиальт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.