Эфі́ры (стар.-грэч.: αἰθήρ — горнае паветра) — назва некалькіх хімічных злучэнняў і іх відаў. Гэта шматзначнасць склалася падчас развіцця хімічнай наменклатуры (першапачаткова існаваў адзін агульны клас рэчываў).
- Просты эфір — арганічнае злучэнне, у малекулах якіх два вуглевадародных радыкала звязаны атамам кіслароду.
- Складаны эфір — арганічнае злучэнне, вытворныя карбонавых ці мінеральных кіслот, у якіх гідраксільная група -OH кіслотнай функцыі заменена на спіртавы астатак.
- Эфір (звычайны эфір; трывіяльная назва) — дыэтылавы эфір (адзін з простых эфіраў).
- Эфірныя алеі — сумесь вадкіх пахкіх лятучых рэчываў, выдзеленых з раслінных матэрыялаў (дыстыляцыяй, экстракцыяй, прасаваннем).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.