Эфір
Αἰθήρ
Міфалогія Старажытнагрэчаская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Занятак бог аблокаў
Бацька Эрэб
Маці Нюкта
Браты і сёстры Гемера
Жонка Гемера
Дзеці Уран, Гея, Тартар, Таласа.
Перыяд жыцця несмяротны

Эфі́р (стар.-грэч.: Αἰθήρ — горнае паветра) у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — верхні пласт паветра (неба), месцазнаходжанне багоў, а таксама яго увасабленне (персаніфікацыя) — бажаство Эфір.

Эфір як частка свету — верхні (горны), найбольш лёгкі (тонкі, разрэджаны), празрысты і прамяністы пласт паветра, верхні пласт неба, якім дыхаюць і жывуць багі. Эфір дасягае вяршыні Алімпа, дзе знаходзяцца алімпійскія багі.

Па найбольш папулярнай версіі, бог Эфір быў сынам Эрэба (падземнай Цемры) і Нюкты-Ночы, братам Гемеры (Дня)[2].

Па версіі паэмы «Тытанамахія», Эфір і Гемера былі бацькамі Геі-Зямлі, Урана-Неба[3], Понта (Мора), Акіяна, Тартара. У выкладзе Гігіна, Эфір нарадзіўся ад Хаоса і Імглы[4]. Па іншай версіі, Эфір — бацька Зеўса[5]. Зываецца бацькам вятроў[6].

Зноскі

  1. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3-х т. Т. 1. С. 50
  2. Гесіёд. Тэагонія 124
  3. Тытанамахія, фр. 2 Іўлін-Уайт
  4. Гігін. Міфы. Увядзенне 1
  5. Цыцэрон. Аб прыродзе багоў III стар. 53
  6. Гамер. Адысея V стар. 296
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.