Этылбензол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C8H10 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 106.167 г/моль |
Шчыльнасць | 0,8665 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -93,9 °C |
Тэмпература кіпення | 136,2 °C |
Хімічныя ўласцівасці | |
Растваральнасць у вадзе | 0.15 г/100 мл |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 202-849-4 |
SMILES | |
RTECS | DA0700000 |
ChemSpider |
Этылбензо́л, фенілэтан — арганічнае рэчыва класа вуглевадародаў, C6H5CH2CH3.
Уласцівасці
Бескаляровая вадкасць з пахам бензолу. Амаль нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў спірце, бензоле, эфіры, чатыроххлорыстым вугляродзе. Тэмпература плаўлення -93,9 °C. Тэмпература кіпення 136,2 °C. Шчыльнасць 0,8669 (пры тэмпературы 20 °C, адносна вады пры 4 °C).
Атрыманне
Этылбензол змяшчаецца ў нафце і каменнавугальнай смале. У прамысловасці атрымліваюць галоўным чынам з бензолу і этылену (па рэакцыі Фрыдэля — Крафтса). Другі па значнасці метад — вылучэнне з С8-фракцыі прадуктаў рыформінгу.
Выкарыстанне
Этылбензол выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці стыролу, растваральніка, дабаўкі да маторнага паліва (павышае актанавы лік бензіну).
Шкоднае ўздзеянне
Этылбензол аказвае раздражняючае ўздзеянне на скуру, выклікае сутаргі.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 184. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 283. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі
- Этилбензол (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Этылбензол