Этнас — сукупнасць людзей, якая сфарміравалася на пэўнай тэрыторыі, мае асаблівасці біялагічнага (знешні выгляд), сацыяльнага (сямейна-бытавыя, абшчынныя і іншыя адносіны паміж людзьмі), культурнага (мова, духоўная і матэрыяльная культура), псіхалагічнага (псіхічны склад, свядомасць) характару пры наяўнасці ў яе членаў групавой самасвядомасці (этнічная самасвядомасць), якая адлюстроўвае ўвесь комплекс пералічаных асаблівасцей і параўноўвае сваю супольнасць з іншымі па дадзеных прыкметах.
Літаратура
- Мікуліч Т. М. Гісторыя развіцця этнічнай самасвядомасці беларусаў: Вучэбны дапаможнік. — Гродна: ГрДУ, 1998. — 40 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.