Этналінгвістыка (грэч. etnos народ, племя + лінгвістыка), антрапалінгвістыка[1] (грэч. anthropos чалавек + лінгвістыка), этнасемантыка[1] (грэч. etnos народ + семантыка) — кірунак у мовазнаўстве, які вывучае мову ў яе адносінах да культуры, узаемадачыненні моўных, этнакультурных і этнапсіхалагічных фактараў у функцыянаванні і эвалюцыі мовы.
Таксама існуе больш шырокае разуменне этналінгвістыкі — як комплекснай дысцыпліны, якая вывучае з дапамогаю лінгвістычных метадаў структуру зместу культуры, народнай псіхалогіі і міфалогіі.
Этналінгвістыка даследуе праблемы шматмоўнасці, уплыў сацыякультурных фактараў на развіццё мовы, праблемы гістарычнага вывучэння і рэканструкцыі духоўнай этнічнай культуры на аснове фактаў мовы, стварэнне этналінгвістычных атласаў, даследаванне памежных сфераў мовазнаўства і міфалогіі і інш.
Дысцыпліна ўзнікла ў рамках этнаграфіі ў канцы 19—пач. 20 ст. у сувязі з вывучэннем шматлікіх індзейскіх плямёнаў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі.
Зноскі
Літаратура
- Сцяцко П. У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 231 с. — ISBN 985-417-212-0.