Этан | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | Этан |
Хім. формула | C2H6 |
Рацыянальная формула | CН3СН3 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | газ |
Малярная маса | 30,07 г/моль |
Шчыльнасць | 0,001342 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | −182,8 °C |
Тэмпература кіпення | −88,6 °C |
Тэмпература ўспышкі | 152 °C |
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | 52,65 Дж/(моль·К) |
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) | -84,67 кДж/моль |
Ціск пары | 2,379 Мпа (0°С) |
Хімічныя ўласцівасці | |
pKa | 42 (вада, 20°С) |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-814-8 |
SMILES | |
RTECS | KH3800000 |
ChemSpider | |
Бяспека | |
Таксічнасць | Мае слабое наркатычнае дзеянне |
Этан (лац.: Ethanum) — арганічнае злучэнне, другі член гамалагічнага шэрагу алканаў. У прыродзе знаходзіцца ў складзе прыроднага газу, нафты і іншых вуглевадародаў. Наркотык, дзеянне якога паслабляецца нікчэмнай растваральнасцю ў вадзе і крыві. Клас небяспекі - чацвёрты.
Уласцівасці
Фізічныя ўласцівасці
Этан пры н.у. — бескаляровы газ, без паху. Малярная маса - 30,07. Тэмпература плаўлення -182,81 ° C, кіпення -88,63 ° C.
Хімічныя ўласцівасці
Хімічная формула C2H6 (рацыянальная CН3СН3). Найбольш характэрныя рэакцыі замяшчэння вадароду галагенавымі, якія праходзяць па свабодна радыкальнаму механізму. Тэрмічнае дегідраванне этана пры 550—650 ° С прыводзіць да этэну, пры тэмпературах звыш 800 ° С — да ацэтылену (утвараецца таксама бензол і сажа). Прамое хлараванне пры 300—450 ° С — да этылхларыду, нітраванне ў газавай фазе дае сумесь (3:1) нітраэтана і нітраметана.